Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°01′20,21″ пн. ш. 24°58′05,4″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікая Кракотка |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская і Лідская |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1883 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1883 годзе з бутавага каменю. У 1959—1961 гадах храм закрылі і размясцілі ў ім клуб. У 1990—1991 гадах царква была адноўлена. 29 чэрвеня 2009 года сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў на тэрыторыі храма мужчынскі манастыр.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у трохграннае вальмавае пакрыццё. Над прытворам узведзена 1-ярусная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх разам з вуглавымі лапаткамі і карнізам вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Уваход вырашаны кілепадобным парталам з руставанымі лапаткамі. Здвоеныя аконныя праёмы бакавых фасадаў маюць стральчатую форму.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)