Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гершоны)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
52°03′01,95″ пн. ш. 23°42′10,77″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Брэст |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Брэсцкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі, К. Гросман, І. В. Міхайлоўскі |
Будаўніцтва | 1866—1869 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Брэсце. Знаходзіцца ў колішняй вёсцы Гершоны, на вуліцы Свята-Афанасьеўскай, 112.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Царква пабудавана ў цэнтры вёскі Гершоны Брэсцкага раёна ў 1866—1869 гг. з цэглы.
У 1864 г. брэсцкі епіскап Ігнацій хадайнічаў аб будаўніцтве мураванага храма, абгрунтоўваючы хадайніцтва вялікай колькасцю прыхаджан (931 чал.), тым, што храм павінен знаходзіцца побач з шашой паштовага Валынскага тракту, непадалёку ад Валынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці. Обер-пракурор Св. Сінода вылучыў крэдыт на будаўніцтва ў 6 тыс. рублей на 20 гадоў з капітала духавенства Заходняга края. Падрадчыкамі будаўніцтва мураванага храма былі мяшчане Чарнігаўскай губерні Іван Сяргееў і Гардзей Назараў. Праект складзены брэсцкім гарадскім архітэктарам М. Барташэўскім пры ўдзеле гарадскога архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага[1]. Храм асвячоны 24 ліпеня 1887 года.
З 1 чэрвеня 2007 года в. Гершоны ўключана ў склад горада Брэста.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Апошняя ўносіць слаба выяўлены элемент асіметрыі ва ўраўнаважаную пабудову храма. Яго дамінантамі з’яўляюцца двух’ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), завершаная цыбулепадобнай галоўкай, і такі ж купалок на васьмігранным светлавым барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Шматпланавасць агульнай прасторавай кампазіцыі будынка дасягаецца чаргаваннем высокіх аб’ёмаў званіцы і залы і нізкіх трапезнай, апсіды і рызніцы. З арсенала старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны акантоўка аб’ёмаў аркатурнымі паясамі і вуглавымі лапаткамі, кілепадобныя ліштвы аконных праёмаў званіцы, прафіляваныя нішы.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1300, арк. 2; ф. 1. спр. 354, спр. 2, 34 — 58.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гершоны)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гершоны) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гершоны) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гершоны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)