Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
|---|---|
| Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
| 52°25′24″ пн. ш. 25°15′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Здзітава |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана пасля 1990 года з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Над усечаным трохвугольным франтонам фасада ўзведзены чатырохгранны драўляны барабан, над якім пастаўлена пірамідальная васьмігранная вежачка з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў праслах цагляной муроўкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава)- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
