Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пліса)
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°02′20″ пн. ш. 28°12′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Пліса |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія |
Барысаўская епархія Смалявіцкае благачынне |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | 1905 год |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Пліса Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік архтэктуры мадэрна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1905 годзе з дрэва замест храма, які ўзгадваецца ў 1880 годзе[1]. З’яўлялася прыпісной да смалявіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы. Рэканструявана ў канцы XX стагоддзя.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Вырашана падоўжна-восевай трохзрубнай кампазіцыяй з двухсхільнымі рознавялікімі прыступкамі нарастаючымі да цэнтра дахамі ганка, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурны эфект будынка дасягаецца дынамічным і рытмічным нарастаннем да цэнтра кампазіцыі трохвугольных франтонаў двухсхільных дахаў. Дамінуе цэнтральны зруб, вільчык даху якога па цэнтры завершаны чацверыковай шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена вежападобная чатырохгранная званіца пад шатровым пакрыццём.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк. 107.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пліса) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пліса) на сайце Глобус Беларусі (руск.)