Свята-Троіцкая капліца (Хорск)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Троіцкая капліца | |
---|---|
52°04′40″ пн. ш. 27°12′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Хорск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Свята-Троіцкая капліца — праваслаўны храм у вёсцы Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На могілках. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва[1]. Прыпісная да Троіцкага прыхода вёскі Туры.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным зрубам, накрытым шатровым дахам. Да фасада далучаны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. У 1980-я гады фасады ашаляваны ў 2 ярусы (верхні гарызантальна, ніжні вертыкальна), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2]. У 2017 годзе фасад быў аздоблены фальш брусам, заменены драўляныя вокны і дзверы на пластыкавыя, зроблены навес над уваходам.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 2, спр. 56.
- ↑ https://goo.gl/maps/xyJPjC28D7m
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Троіцкая капліца (Хорск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая капліца (Хорск) на сайце Radzima.org