Свята-Троіцкая царква (Зёлава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
52°14′46,63″ пн. ш. 24°49′21,66″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Зёлава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль позні класіцызм
Дата пабудовы 1842 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000198шыфр 113Г000198
Стан згарэла 20 чэрвеня 2005
Map

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Зёлаве. Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1842 у в. Зёлава Драгічынскага раёна ў стылі позняга класіцызму.

У 1960-я гады зачыненая, у 1990 г. аддадзеная вернікам. Помнік рэспубліканскага значэння.

Згарэла 20 чэрвеня 2005 года. Ацалела званіца[1].

Пасля пажару 2005 ад храма засталіся некалькі цагляных калон ды падмурак з крыптай. У 2012 годзе было скончана ўзвядзенне новай царквы на месцы згарэлага храма[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мае крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Складаецца з пяці зрубаў. Цэнтральны, квадратны ў плане зруб, завершаны масіўным граненым купалам, яго вуглы фланкіраваны чацверыковымі вежачкамі, увянчанымі галоўкамі. Па восях сіметрыі да асноўнага аб'ёму прылягаюць зрубы бабінца, алтару і бакавыя, утвараючы крыжападобную кампазіцыю. Яны накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і гарызантальнай панэллю ўнізе, завершаныя карнізам на мадульёнах. Вокны прамавугольныя, размешчаныя ў два ярусы. Чацверыковы аб'ём над асноўным зрубам і хоры над бабінцам асвятляюцца паўцыркульнымі вокнамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер двухсветлавы. Зрубы бабінца і алтару маюць аднолькавую вышыню столі з асноўным аб'ёмам, бакавыя зрубы больш нізкія. Перамычкі праёмаў і хоры над уваходам падтрымліваюць калоны карынфскага ордара.

Брама-званіца[правіць | правіць зыходнік]

Па восі царквы размешчаная трох'ярусная званіца-брама (васьмярык на двух чацверыках), накрытая купалам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]