Свята-Троіцкая царква (Быхаў)
Праваслаўная царква | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°30′53,64″ пн. ш. 30°15′13,56″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Быхаў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Бабруйская |
Благачынне | Быхаўскае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1890—1899 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Быхаве Магілёўскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Куйбышава, 2[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царква ў гонар Святой Троіцы пабудавана з дрэва ў 1890—1899 гадах.
У савецкі час у храме знаходзіўся цудатворны абраз 1659 года «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская», які дагэтуль захоўваўся ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры[2][3].
25 ліпеня 2010 года абраз быў урачыста перанесены са Свята-Троіцкай царквы ў Быхаве ў адноўлены Свята-Узнясенскі манастыр[4].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Архітэктурна вырашана падоўжна-восевай крыжова-купальнай кампазіцыяй з пяціграннай апсідай і бакавымі прыдзеламі. Прытвор і бабінец аб’яднаны ў адзіны прамавугольны аб’ём, завершаны ад франтальнага фасада двух’яруснай васьмерыковай званіцай з самкнутым гранёным купалам. Такім жа купалам з макаўкай завершаны васьмігранны светлавы барабан над сяродкрыжжам. Тры ўваходы ў храм аформлены двухслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, апярэзаны простым карнізам. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем на ветразях.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 2001. — С. 76 (№ 36). — ISBN 985–01–0342–6.
- ↑ Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 33. — ISBN 978-985-11-0389-4.
- ↑ Женский монастырь дер. Барколабово (руск.)(недаступная спасылка). Бобруйский кафедральный собор. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 10 лістапада 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 98
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 132
- Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. — Мн., 1998. — С. 36.
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Быхаў)
- Свята-Троіцкая царква (Быхаў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Быхаў) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Быхаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Быхаў) на сайце «Архіварта»