Свята-Троіцкая царква (Хоцімск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Хоцімск. Свята-Троіцкая царква (01).jpg
53°24′36,14″ пн. ш. 32°34′57,87″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Хоцімск
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1873 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000538шыфр 513Г000538

Свята-Троіцкая царква (Магілёўская вобласць)
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў г. п Хоцімск. Размешчана на вул. Кірава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы, рэканструявана ў канцы 1960-х гадоў пад раённы Дом культуры (перакрыты 2-і паверх). Адноўлена ў 1990-я гады. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак цэнтральнай крыжовай кампазіцыі: да кубападобнага ў плане цэнтральнага аб'ёму далучаны аднолькавыя аб'ёмы бакавых прыдзелаў і прытвора, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі.

Крылы храма накрыты пакатымі двухсхільнымі дахамі Цыбулепадобныя купалы на шатрах васьмігранных барабанаў завяршаюць вуглы і чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму, шацёр званіцы. У дэкоры фасадаў выкарыстаны элементы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры атынкаваныя фасады апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны аркатурнымі фрызамі, надваконнымі броўкамі і арачнымі нішамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры малітоўная зала падзелена на 3 нефы 4 магутнымі пілонамі, на якія праз парусныя скляпенні абапіраецца васьмігранны светлавы барабан з купалам. Нефы, прыдзелы і рызніцы перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеннямі, апсіда — конхай. Перад храмам пастаўлена белакаменная 3-арачная брама.

Капліца[правіць | правіць зыходнік]

Побач з храмам у 1990-я гады пабудавана капліца ў гонар жыхароў горада, якія загінулі ў гады 1-й сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]