Свята-Троіцкая царква (Цялуша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
53°03′36″ пн. ш. 29°23′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Цялуша
Канфесія Праваслаўе
Епархія Бабруйская
Благачынне Бабруйска-Глускае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1902 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свя́та-Тро́іцкая царква́ — праваслаўны храм у аграгарадку Цялушы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1902 годзе з цэглы. Адноўлена ў 1990-я гады. Да яе была прыпісана Міхайлаўская царква ў в. Панкратавічы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Руставаны цокаль з ружовага пясчаніку. Адназальны храм з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцамі, трапезнай і званіцай над прытворам. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Кубападобны аб’ём малітоўнай залы пакрыты пакатым 4-схільным дахам з 5 цыбулепадобнымі купаламі. Сцены сіметрычна крапаваны трайнымі закамарамі. У пластычнай распрацоўцы фасадаў шмат цаглянага дэкору: аркатура, прафіляваныя карнізы і паясы, паўкалоны, нішы. Нізкая паўкруглая апсіда з пірамідальным дахам і бабінец дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі. Прамавугольныя аконныя праёмы абрамлены масіўнымі пластычнымі ліштвамі з «бочкамі» і кілепадобнымі броўкамі.

Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем. Апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам. У 1-м ярусе званіца з 8-гранным самкнутым скляпеннем вылучаны бакавыя памяшканні прасвірні і лесвічнай клеткі званіцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]