Свята-Узвіжанская царква (Амелянец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Узвіжанская царква
52°32′22″ пн. ш. 23°32′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль неарускі стыль
Дата пабудовы 1925 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000328шыфр 113Г000328
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Узвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Амелянец (Камянецкі раён). Помнік драўлянай архітэктуры неарускага стылю.

Узвіжанская царква ў пачатку XX ст.

Размешчаны ў цэнтры вёскі, на месцы драўлянай царквы, спаленай 6 лютага 1925 г. Існуючы храм перавезены ў 1925 г. з Яблачынскага манастыра (Польшча).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Да крыжападобнага ў плане цэнтральнага зруба па падоўжнай восі далучаюцца трапезная з прытворам і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над прытворам узвышаецца чацверыковая званіца пад двухсхільным «церамным» з паўвальмамі дахам з заломам і цыбулепадобнай макаўкай у завяршенні. У сілуэце храма дамінуе вялікі васьмігранны светлавы барабан пад шатровым верхам з макаўкай, які кампазіцыйна падтрымліваюць вуглавыя цыбулепадобныя галоўкі асноўнага аб'ёму. Сцены храма зроблены ў вугол з «астаткам», прарэзаны шырокімі лучковымі аконнымі праёмамі, умацаваны вертыкальнымі вуглавымі і прасценачнымі брусамі-сцяжкамі. Галоўны ўваход аформлены ганкам пад 2-схільным пакрыццём на фігурных кранштэйнах, створаных выступамі брусоў зруба. У інтэр'еры двух'ярусны іканастас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]