Свята-Успенская царква (Люшнева)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
53°14′02,98″ пн. ш. 25°42′35,46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Люшнева
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1865 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, у цэнтры вёскі Люшнева Баранавіцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1865 г. з цэглы. Папярэдні храм са званіцай адзначаны ў інвентары 1599 г. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з боку апсіды

Будынак храма мае сіметрычную падоўжна-восевую кампазіцыю: 2-ярусная чацверыковая званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Двухсхільны дах і гранёны сферычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Фасады прарэзаны парнымі і адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкараваны прафіляванымі ліштвамі і акаймаваны руставанымі імпастамі. Галоўны ўваход вылучаны арачным прафіляваным парталам. Аб'ём храма акаймаваны карнізам і цягамі простага профілю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед / А. М. Кулагін. — Мінск : "Беларус. Энцыкл."ім. П.Броўкі, 2007. — С.234-235.
  • Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899г.
  • Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі на 1866, 1867, 1869, 1874, 1877, 1882, 1887, 1890, 1892, 1896, 1897, 1902, 1904, 1906, 1908, 1909, 1912, 1915 гады.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]