Свята-Успенская царква (Гольні)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Успенская царква | |
|---|---|
| 53°17′57″ пн. ш. 24°00′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Гольні |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
| Благачынне | Бераставіцкае |
| Дата пабудовы | 1903 год |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1903 годзе (дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма[1]. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад двухсхільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.1, спр. 1139, арк. 105.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Свята-Успенская царква (Гольні) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
