Свята-Успенская царква (Ліпнікі)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Успенская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°10′33″ пн. ш. 25°14′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Ліпнікі |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Дата пабудовы | 1991 год |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Ліпнікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Калгасная, 2а.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1991 годзе з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана 4-часткавай кананічнай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадлбнай галоўкай. Уваход вырашаны 2-слуповым рундуком. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі. У дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква (Ліпнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
