Свята-Успенская царква (Сухары)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Успенская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°57′54,50″ пн. ш. 30°43′22,90″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Сухары |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Магілёўская |
| Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі, эклектыка |
| Першая згадка | 1789 |
| Дата пабудовы | 1891 год |
| Рэліквіі і святыні | дзейнічае |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Свя́та-Успе́нская царква́ — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Сухары Магілёўскага раёна, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы на месцы храма, які згадваецца ў 1789 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры стылізаванага рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую падоўжна-восевую планіровачную кампазіцыю фарміруюць прытвор-трапезная, кубападобная двух’ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа завершанана светлавым барабанам-чацверыком, над пакатым шатровым дахам якога цыбулепадпбная галоўка на барабане. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і вокнамі-трыфорыумамі ў пластычных ліштвах у барабане, апяразаны прафіляванымі карнізамі. У інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Сухары)- Свята-Успенская царква (Сухары) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Сухары) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Сухары) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Сухары) на сайце «Архіварта»
- Церковь Успения Пресвятой Богородицы // Planetabelarus.by Архівавана 2 снежня 2023. (руск.)
