Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Ушэсцеўская царква
Увазнясенская царква
Увазнясенская царква
52°11′46,86″ пн. ш. 26°04′11,7″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Ставок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Будаўніцтва 18531855 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000581шыфр 112Г000581

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1853 г. з дрэва[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Будынак складаюць 3 зрубы: прытвор, малітоўная зала і пяцігранная апсіда. Іх разнастайныя завяршэнні ствараюць маляўнічы сілуэт храма. Над прытворам узведзена двух'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным светлавым барабанам пад сферычным купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізамі. Тры ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі з двухсхільнымі навісямі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора малітоўнай залы, перакрытай пірамідальным скляпеннем, падтрыманым 4 слупамі.

Зноскі

  1. Собрание древних грамот актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Мн., 1848. С. 11. № 11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]