Свята-Ушэсцеўская царква (Столін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Ушэсцеўская царква
51°53′08″ пн. ш. 26°49′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаўніцтва 1938
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у г. Століне Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы Гарынскай. Пабудавана са званіцай у 1938 годзе з дрэва.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік неарускага стылю. Традыцыйная чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя вызначаецца неардынарным спалучэннем зрубаў: званічка напалову ўрэзана ў бабінец, які разам з пяціграннай апсідай аб’яднаны агульным дахам у адзіны карабель, які па цэнтры прарэзаны шырокім кубападобным аб’ёмам малітоўнай залы. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца чатырох’ярусная (нізкі васьмярык на 3 чацверыках) званіца, завершаная высокім шатром з макаўкай. Над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму ўзведзены светлавы васьмігранны барабан, пакаты шацёр якога таксама завершаны макаўкай. Бакавыя ўваходы праз бабінец вылучаны шырокімі арачнымі праёмамі. Шматпланавасць агульнай кампазіцыі ўзбагачаецца нізкімі бакавымі рызніцамі абапал апсіды. Плоскасныя гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны філёнгавым фрызам, расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Малітоўная зала двухсветлавая за кошт адкрытага барабана, які абапіраецца праз канструкцыйную сістэму ветразеў на 4 слупы. Над бабінцам створаны хоры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]