Свята Сонца
Свята Сонца | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк-рок, рок-музыка, этна, метал |
Гады правядзення | штогод с 2016 года |
Краіна | Беларусь |
Горад | в. Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць |
Заснавальнікі | Аляксандр Рак |
http://svyata-sontsa.by/ |
«Свя́та Со́нца» — буйны міжнародны фальклорны музычны фэст пад адкрытым небам, прысвечаны старажытнаму святу Купалле і яго галоўнаму сімвалу — агню. Фестываль праводзіцца c 2016 года штогод у чэрвені на працягу двух дзён у музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мінская вобласць, Беларусь. Арганізатары фестываля — Экстрым Тэатр «Берсерк» і Аляксандр Рак.
Канцэпцыя і фармат фестываля[правіць | правіць зыходнік]
Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. Фармат фестываля «Свята Сонца» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: маштабны фаер-шоу фестываль, open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, этна-пляцоўкі, рамесны кірмаш, горад майстроў з дзеючымі рамеснымі майстэрнямі, інтэрактыўныя пляцоўкі, абрадавыя і забаўляльныя блокі[1].
Значная ўвага ў межах фестываля надаецца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Асобным блокам фестываля з’яўляецца рэканструкцыя традыцый святкавання летняга сонцастаяння ў народаў іншых краін: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і інш[2].
Пасля завяршэння асноўнай праграмы ноччу першага дня цэнтральнае дзеянне фестываля перамяшчаецца з музейнага комплекса «Дудуткі» на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запальваюцца вялікія купальскія вогнішчы і ўзнаўляюцца традыцыйныя абрады святкавання Купалля: скокі праз ачышчальны купальскі агонь, факельнае шэсце, старадаўнія танцы, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе.
Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца»[правіць | правіць зыходнік]
- Фестываль Агню.
Адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца». У межах Фестываля Агню штогод сваё майстэрства дэманструюць дзесяткі каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу. У праграме Фестываля Агню праходзяць:- Шоу лепшых вогненных тэатраў
- Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу
- Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў
- Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу
- Open-air канцэрт.
Выступленне калектываў з Беларусі і краін СНД, якія граюць музыку фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў. - Горад майстроў.
Дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор. - Купальскі Кірмаш.
Кірмаш вырабаў традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д. - «Вясковая плошча».
Выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах. - Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка».
- Этна-пляцоўка.
Аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.
- Карчма.
Стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы. - Інтэрактыўныя пляцоўкі.
Для гасцей фестываля дзейнічае больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймінг», настольныя гульні, скаладром, "archery battle ", вяровачны гарадок і іншыя. - Рэлакс зона.
«Усходняя кальянная», намёт траўніцы, варажбіткі. - Для ўдзельнікаў «Фестываля агню»
праходзяць спецыялізаваныя майстар-класы, навучальныя семінары.
Свята Сонца 2019[правіць | правіць зыходнік]
- Час правядзення: 22-23 чэрвеня 2019 года.[1]
- Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная сцэна
- Joryj Kłoc (фолк-рок-гурт, Львоў, Украіна)
- NaviBand (удзельнікі конкурса Еўрабачанне-2017, музычны гурт, Менск)
- Тролль гнёт ель (фолк-рок-гурт, Санкт-Пецярбург, Расія)
- Стары Ольса (мідывал-фолк-рок, Менск)
- Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск)
- Pawa (электронны фолк-рок, Менск)
- Патрыцыя Свіціна (фолк-музыка), Менск)
- Кацярына Ваданосава і Fantasy Folk Orchestra (фэнтэзі-фолк, Менск)
- BY CRY (рок-гурт, Менск)
- Fabiant (фолк-метал, Гомель)
- Тарас на Парнасе (рок-гурт, Менск)
- Няміга (фолк-рок-гурт, Менск) [3]
Удзельнікі Фестываля Агню[правіць | правіць зыходнік]
- Студыя этнічнай пластыкі Кетры/ Ketri (Мінск)
- Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка)
- Шоу-праект AENARIUM (Мінск)
- Тэатр агню Etere (Брэст)
- Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск)
- Вогненнае шоу «Магратэя» (Мінск)
- Шоу-праект Insane (Гомель)
- Вогненнае шоу STEAM show (Мінск)
- Фаер-шоу REY SHOW (Брэст)
- Вогненна-піратэхнічнае шоу ад святочнага рэактара «АТОМА»
- Дуэт «Дыяна і Цімафей»
- Дуэт «Неяк так атрымалася»
- Дуэт Кацярыны Шанько і Лізаветы Грыгор'евай
- Сольныя артысты фаер-шоу: Вадзім Залеўскі, Ліса, Шурачка Васількова, Аляксандр Абрамовіч, Зерг
Свята Сонца 2018[правіць | правіць зыходнік]
- Час правядзення: 16-17 чэрвеня 2018 года.
- Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная сцэна
- Volski (рок-гурт, Менск)
- Re1ikt (арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала, Менск)
- Тролль гнёт ель (фолк-рок-гурт, Санкт-Пецярбург, Расія)
- FRAM (кельцкі і вікінг-рок з дудой, Кіеў, Украіна)
- Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск)
- Pawa (электронны фолк-рок, Менск)
- Тэатр сярэднявечных танцаў "Яварына" (Менск)
- Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra (фэнтэзі-фолк, Менск)
- Pragnavit (ambient-фолк, Магілёў)
Удзельнікі Фестываля Агню[правіць | правіць зыходнік]
- Тэатр Insane (Гомель)
- Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка)
- Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск)
- Тэатр агню Etere (Брэст)
- Lunali (фаер-шоу і светлавое шоу, Мінск)
- Тэатр агню і фарсу Balagan Band (Мінск)
- Тэатр-шоу "Бліскавіца" (Брэст)
- Шоу-праект AENARIUM (Мінск)
- Вогненнае шоу "Магратэя" (Мінск)
- Сольны нумар Іяланты Краўцовай (Брэст)
- Сольны нумар Святланы Матусевіч (Мінск)
- Сольны нумар Ірыны Белахвоставай (Магілёў)
- Сольны нумар Цімафея Гуленка (Мінск)
Свята Сонца 2017[правіць | правіць зыходнік]
- Час правядзення: 17-18 чэрвеня 2017 года.
- Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная сцэна
- Стары Ольса (мідывал-фолк-рок, Менск)
- Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск)
- Рокаш (неафолк-рок, Менск)
- Pawa (электронны фолк-рок, Менск)
- HardWood (фолк-музыка, Менск)
- BY CRY (рок-гурт, Менск)
- Всё_CRAZY (рок-гурт, Менск)
- Ketri (студыя этнічнай пластыкі, Менск)
- PlемЯ (эксперыментальны этна-метал, Менск)
Удзельнікі Фестываля Агню[правіць | правіць зыходнік]
- Шоу-праект Strobos, Кіеў, Украіна)
- Тэатр агню і фарсу Balagan Band (Менск)
- Тэатр агню Etere (Брэст)
- Тэатр агню Maori (Магілёў)
- Актрыса «Беларускага вогненнага цырка» (частка знакамітага цырка Kresiva) Ганна Падутава
- Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка)
- Пастаноўка «Купалле» ад тэатра Insane
- Пойстэр міжнароднага ўзроўня Эрнэст Пятровіч (Менск)
- Трыа Lunali (фаер-шоу і светлавое шоу, Менск)
- фаер-шоу Sky Fire (Віцебск)
Свята Сонца 2016[правіць | правіць зыходнік]
- Час правядзення: 18-19 чэрвеня 2016 года.
- Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі.
Удзельнікі канцэртнай праграмы[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная сцэна
- NaviBand (удзельнікі конкурса Еўрабачанне-2017, музычны гурт, Менск)
- FRAM (кельцкі і вікінг-рок з дудой, Кіеў, Украіна)
- Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск)
- Pawa (электронны фолк-рок, Менск)
- Ягорава гара (электронны фолк-праект, Гомель)
- Рокаш (неафолк-рок, Менск)
- Teufelstanz (medieval-фолк, Масква, Расія)
- Aillion (хэві-метал, Менск)
- HardWood (фолк-музыка, Менск)
- BY CRY (рок-гурт, Менск)
- Всё_CRAZY (рок-гурт, Менск)
- BY Effect (рок-гурт, Менск)
- Forodwaith (меладычны дэт-метал, Віцебск)
- Sontsevorot (метал-гурт, Менск)
- Terrakod (альтернатыўны рок і фолк, Брэст)
- Inspiria (сімфонік-метал, дэт-метал, Гомель)
Удзельнікі Фестываля Агню і інтэрактыўнай пляцоўкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вогненнае шоу ад Фаер Клуба "Магія Агню" (Слуцк)
- Калектыў этнічнай музыкі, школа дзіджырыду "Рэха Зямлі" (Гомель)
- Эксперыментальны фрык тэатр T(e)=Art (Менск)
Зноскі
- ↑ а б Афіцыйны сайт фестываля «Свята Сонца» http://svyata-sontsa.by/
- ↑ Афіцыйная старонка фестываля «Свята Сонца» https://vk.com/sviata_sonca
- ↑ Інфармацыйны партал “Белкрай” https://belkraj.by/afisha/svyata-sonca
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт фестываля «Свята Сонца»
- Афіцыйная старонка фестываля «Свята Сонца»
- Афіцыйны сайт музея «Дудуткі»
- Афіцыйны сайт экстрым-тэатра «Берсерк»
- Многа прыгожых дзяўчат і агню. Як каля Мінска адзначылі самую кароткую ноч года Архівавана 28 ліпеня 2019.
- Жывы агонь і палымяныя танцы: як прайшло "Свята Сонца - 2019"
- Вогнепаклоннікі. Як прайшло "Свята Сонца" 2019 пад Мінскам
- “Свята Сонца”, агню і народнай музыкі: як прайшоў вялікі купальскі фэст у “Дудутках”
- Справаздача – фестываль Свята Сонца 2019
- Тэлеканал БТ: Купальскі этнафестываль адкрыў летні сезон у Дудутках
- Як праходзіў фэст “Свята Сонца” (фотарэпартаж)
- Как тролль гнул ель на “Свята сонца”
- Свята сонца ў Дудутках: сезон Купалляў распачаты! (фота)
- Гульні з агнём: фаершчыкі "запалілі" на "Свяце сонца"
- «Свята сонца»: без солнца, но «с огоньком»?
- «Свята сонца». Праздник, которого нам так не хватает
- «Свята Сонца-2018»: две сцены, фуд-корт и огненная феерия
- У Дудутках прайшоў купальскі open-air-фестываль «Свята Сонца»
- «Свята Сонца 2018». Купальскі фолк-рок фестываль у музейным комплексе Дудуткі. Онлайн-трансляцыя фестываля 2018 года
- «Свята Сонца 2017». Купальскі фолк-рок фестываль у музейным комплексе Дудуткі. Онлайн-трансляцыя фестываля 2017 года
- «Свята Сонца 2016». Купальскі фолк-рок фестываль у музейным комплексе Дудуткі. Онлайн-трансляцыя фестываля 2016 года
- АТН навіны Беларусі і света: II-і Міжнародны фолк-фестываль «Свята Сонца» прайшоў у «Дудутках»
- Тэлеканал «Беларусь 1»: Этнафестываль «Свята Сонца» адзначаюць у Дудутках!
- Фотарэпартаж: Вогненнае шоу прайшло на фолк-фестывалі «Свята Сонца» у Дудутках Архівавана 18 мая 2018.
- Справаздача — фестываль «СВЯТА СОНЦА» 17-18 чэрвеня 2017
- Фолк-рок, фаер-шоу і купальскія абрады на фестывалі «Свята Сонца»
- Фотарэпартаж з фестываля «Свята Сонца» ад Relax.by Архівавана 15 ліпеня 2017.
- Летняя калабарацыя: Свята Сонца 2016 у Дудутках
- Як святкавалі ў Дудутках Купалле на open-air фэсце «Свята Сонца»