Святлана Іванаўна Герасіменка
Святлана Іванаўна Герасіменка | |
---|---|
укр.: Світлана Герасименко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1945[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 2025[2] (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Альма-матар | |
![]() | |
![]() |
Святлана Іванаўна Герасіменка (укр.: Світлана Іванівна Герасименко; 23 лютага 1945[1], Барышыўка, Кіеўская вобласць — 8 красавіка 2025[2]) — савецкі і таджыкістанскі астраном, адкрывальнік Каметы Чурумава — Герасіменка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Таджыкістан за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі імя Абу Алі Ібн Сіна (Авіцэны) за 2017 год за адкрыццё Каметы Чурумава — Герасіменка [3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1945 годзе ў пасёлку Барышаўка Кіеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў[4].
У 1968 годзе скончыла кафедру астраноміі Кіеўскага універсітэта, пасля паступіла ў аспірантуру. У верасні 1969 разам з Клімам Чурумавым, супрацоўнікам Галоўнай астранамічнай абсерваторыі НАН Украіны, адправілася ў экспедыцыю ў Алматы для назірання камет на пяцідзесяцісантымятровым тэлескопе. У ноч з 11 на 12 верасня 1969 года, назіраючы камету Комас-Сола, зрабілі фота, на якім апынулася яшчэ адна камета, якая атрымала назву па імёнах першаадкрывальнікаў — Камета Чурумава — Герасіменка.
У 1973 годзе па запрашэнні Інстытута астрафізікі Таджыкістана пераехала ў Душанбэ, дзе працавала навуковай супрацоўніцай гэтага інстытута, праводзіла назіранні і вывучэнне камет.
2 сакавіка 2004 года Святлана Герасіменка разам з Клімам Чурумавым прысутнічала на касмадроме Куру у Французскай Гвіяне пры запуску Еўрапейскага міжпланетнага зонда «Разета», які адправіўся да каметы Чурумава — Герасіменка. Зонд дасягнуў каметы ў лістападзе 2014 года, а 12 лістапада ад яго аддзяліўся пасадачны модуль «Філы», які выканаў 7-гадзіннае збліжэнне і на працягу інтэрвалу 18:33…20:33 па беларускім часе здзейсніў першую ў гісторыі паспяховую пасадку на камету (тры пасадкі з двума адскокамі).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б ASTRONOMER Svetlana Gerasimenko Праверана 8 красавіка 2025.
- ↑ а б Скончалась таджикский астроном Светлана Герасименко, открывшая комету 67P/Чурюмова–Герасименко Праверана 8 красавіка 2025.
- ↑ Светлана Герасименко получит за свою комету госпремию Таджикистана имени Абуали ибн Сино | Новости Таджикистана ASIA-Plus (руск.)(недаступная спасылка). news.tj. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019. Праверана 13 ліпеня 2019.
- ↑ Анора Саркорова. Герасименко: я открыла комету случайно (руск.). Праверана 18 лістапада 2014.
- ↑ База даных MPC па малых целах Сонечнай сістэмы 3945
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці Душанбэ
- Жанчыны-астраномы
- Першаадкрывальнікі камет
- Астраномы XX стагоддзя
- Астраномы Украіны
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук