Святлана Іванаўна Нартава
Святлана Іванаўна Нартава | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2008 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак |
Член у |
Святлана Іванаўна Нартава (4 верасня 1932, Бабруйск — 12 снежня 2008, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 г. закончыла Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка. Выкладала ў Мінскага мастацкага вучылішча (1961—1966). Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 г.[2] Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габелен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.
Асноўныя творы: вітражы ў атэлі ў Брэсце; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басейне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»; габелен «Вечна жывым прысвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднання «Гарызонт» (усе ў Мінску), міні-габелены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае святло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненне цішыні», «Вясёлка сфер», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафета» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш[3], Ніны Мацяш[4], Марка Смагаровіча[5] і інш.[6][7] Жыла ў Мінску.
Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза Мастакоў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Трызна Д. С. Беларускія дываны і габелены / рэдактар Мая Міхайлаўна Яніцкая. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 126 с. — 2 400 экз.
- Сучасны габелен беларускіх мастакоў : Альбом / Аўтар уступнага артыкула Барыс Крэпак. — Мінск, 1991. — 33 с.
- Беларускі габелен = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus / укладальнік Людміла Пятруль; аўтар уступнага артыкула Ларыса Фінкельштэйн; пераклад на беларускую мову Н. Г. Баранавай ; пераклад на англійскую мову А. В. Валасач. — Мн.: Беларусь, 2015. — 317 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-01-1153-1.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Каляда А. А. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004). — Мн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, 2005. — 591 с. — (Да 60-годдзя Бел. дзярж. акад. мастацтваў). — 1 000 экз. — ISBN 985-6708-11-7.
- ↑ Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 385. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Ларыса Геніюш. Казкі для Міхаські / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Беларусь, 1972. — 30 с. — 50 000 экз.
- ↑ Ніна Мацяш. Два браты і сякера: паводле беларускай народнай казкі / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. — 16 с. — (для дашкольнага ўзросту). — 70 000 экз.
- ↑ Марк Смагаровіч. Жураўліная труба: паэзія, для малодшага ўзросту. Змест: вершы; паэмы: Хатка наводшыбе; Мацнейшыя за сталь / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Беларусь, 1968. — 31 с. — 8 000 экз.
- ↑ Вясновыя тэлеграмы. Для дзяцей малод.шк.узросту / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — 30 с. — 6 200 экз.
- ↑ Лятучае дрэва: Казкі / пераклад з украінскай А. Чаркасава; мастак Святлана Нартава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1972. — 142 с. — 20 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нартава Святлана Іванаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
- Родам з Бабруйска // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — С. 724. — 765 с. — ISBN 5-339-00941-6.
- Строгіна, С. Нартава Святлана Іванаўна. — Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў. — Мн.: Белпринт, 2009. — С. 120—121. — 239 с. — 800 экз. — ISBN 978-985-459-139-1.
- Художники Советской Белоруссии. Союз художников БССР / редакционная коллегия: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Мн.: Беларусь, 1976. — С. 249. — 400 с. — 18 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Іванаўна Нартава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
- Мастакі-керамісты Беларусі