Святлана Дзмітрыеўна Шылава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Дзмітрыеўна Шылава
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
18 кастрычніка 2012 — 11 кастрычніка 2016
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 кастрычніка 2008 — 18 кастрычніка 2012

Нараджэнне 18 красавіка 1961(1961-04-18) (62 гады)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
Дзейнасць урач, палітык, акушэр, гінеколаг, акушэр-гінеколаг, выкладчыца ўніверсітэта, прарэктар
Месца працы
Узнагароды

Святлана Дзмітрыеўна Шылава (18 красавіка 1961, в. Ульянавічы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 18 красавіка 1961 года ў в. Ульянавічы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, аспірантуру па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія».

Працоўны шлях пачала санітаркай цэнтральнай раённай бальніцы г. Сянно. Працавала медыцынскай сястрой, урачом-акушэрам-гінеколагам, старшынёй прафкама 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска; асістэнтам, дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; галоўным акушэрам-гінеколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Працуе прарэктарам па лячэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2021)[2].

Узнагароджана ганаровымі граматамі камітэта па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку і падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, выхавала траіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]