Святлана Калінкіна
Святлана Калінкіна | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістка |
Дата нараджэння | 12 верасня 1970 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Святлана Калінкіна (нар. 12 верасня 1970, Мінск) — беларуская журналістка, намесніца старшыні Беларуская асацыяцыя журналістаў. Лаўрэатка прэміі «Маладая прэса Усходняй Еўропы» фонду газеты «Die Zeit»[1], вядоўца праграмы «Размова дня» на тэлеканале Белсат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 12 верасня 1970 года ў Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «журналістыка».
З 1992 года працавала карэспандэнтам, а пасля — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 года — першы намеснік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газеты». У 1996 годзе паводле вынікаў апытання, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названа найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.
З 2002 года — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газеты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстання». З 2003 года — шэф-рэдактар газеты «Народная Воля». Разам з Паўлам Шараметам напісала кнігу «Выпадковы прэзідэнт»[2] (2003). У 2004 годзе стала лаўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(англ.) бел. ад Камітэта абароны журналістаў.
У 2015 годзе газета «Народная Воля» атрымала парярэджанне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за калонку Святланы Калінкінай «На ланцуг», якая з’явілася ў выданні ў кастрычніку таго года. У матэрыяле журналістка папярэджвала пра фактычную немагчымасць выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза ў выпадку калі будзе падпісаная дамова аб ратыфікацыі ЕАЭС[3].
З 2016 года — працуе на незалежным тэлеканале Белсат[4], вядоўца праграмы «Размова дня».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Форум з Святланай Калінкінай на радыё «Свабода» Архівавана 12 верасня 2010.
- Кто есть кто в Республике Беларусь Архівавана 7 снежня 2010.
- Асобы
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі БелТА
- Супрацоўнікі Белсата
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Члены Каардынацыйнай рады
- Лаўрэаты Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
- Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
- Журналісты Беларусі
- Цэнзура ў Беларусі