Святлана Леанідаўна Абрамовіч
Святлана Леанідаўна Абрамовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1954 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка |
Альма-матар |
Святлана Леанідаўна Абрамовіч (нар. 9 красавіка 1954, г. Рэчыца) — беларуская мастачка.
Скончыла ў 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен, батык), а таксама ў галіне мастацкай распрацоўкі інтэр'ераў, жывапісе, акварэлі. Стварае касцюмы для аматарскіх калектываў. Сярод твораў: габелены «Музы» (1988), «Прарастанне» (2000), «Вытокі» (2002), дамавік «Балака» (2005), дамавік «Гарэза» (2007), «Далеч» (2008); батыкі «Світанак» (1982), «Песня» (1983), «Мая Радзіма» (1985), «Поры года» (1986), «Музы» (1988); жывапісныя палотны «Думы на Сянежы» (1991), «Сустрэча з Гурзуфам» (1992), «Тупік» (1993), «Ніць Арыядны» (1994), «Настальгія» (1995); акварэлі «На тым баку» (1996), «Кветкі познія» (1997) і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Абрамович Светлана Леонидовна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.