Святлана Пятроўна Кацуба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святлана Пятроўна Кацуба
Род дзейнасці юрыст
Дата нараджэння 6 жніўня 1959(1959-08-06) (61 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Святлана Пятроўна Кацуба (нар. 6 жніўня 1959, Катоўск, Адэская вобласць, УССР) — беларускі юрыст, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласці (з 2009). Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе скончыла Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча. З 1978 па 1984 год працавала настаўніцай пачатковых класаў СШ № 45 г. Гомеля.

З 1984 па 1986 год працавала метадыстам метадычнага кабінета гарадскога аддзела адукацыі Гомеля.

У 1985 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя».

З 1986 па 1993 год працавала выкладчыцай дысцыплін «Грамадазнаўства» і «Асновы дзяржавы і права» у Гомельскім педагагічным вучылішчы.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1994 па 1999 год працавала старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.

У 1999 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 1999 года працавала загадчыцай кафедры «Гаспадарчае права» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П. В. Сухога.

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, была ўключана ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[1][2]. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў С. П. Кацубу адказнай, як члена Цэнтрвыбаркама, за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года і на парламенцкіх выбарах у верасні 2012 года[3].

З 2016 года працавала загадчыцай кафедры «Сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя П. В. Сухога.

31 жніўня 2020 года Святлана Кацуба была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]