Святлана Рыгораўна Гарбунова
Святлана Рыгораўна Гарбунова | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптарка |
Жанр | манументальная скульптура, станковая скульптура і мемарыяльная скульптура[d] |
Вучоба | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Святлана Рыгораўна Гарбунова (нар. 9 ліпеня 1954, г. Мінск) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца выставак з 1975 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры з бронзы і граніту.
Сярод твораў: мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец (Дзяржынскі раён), помнік С. Буднаму (у суаўтарстве, г. Нясвіж), бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза У. Бядулі (у суаўт., г. Камянец), А. Дубко (в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), кампазіцыя «Мастак і горад. М. Шагал» (Мінск), партрэты, мемарыяльныя дошкі, медалі.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) за «высокае прафесійнае майстэрства, стварэнне твораў у галіне станковай і манументальнай скульптуры — „Рабфак“, „Слова камуніста“, мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку, помнік С. Буднаму»[1], узнагароджана медалём Ф. Скарыны (1995).
Зноскі
- ↑ Г. П. Прахарэнка. Прэміі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары Беларусі