Святлана Сяргееўна Лабада
| Святлана Сяргееўна Лабада | |
|---|---|
| укр.: Світлана Лобода | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1982[1] (43 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка, вядучая, дызайнер, тэлевядучая, кампазітарка, актрыса |
| Гады актыўнасці | з 2002 |
| Пеўчы голас | мецца-сапрана |
| Інструменты | фартэпіяна, сінтэзатар, гітара, ударная ўстаноўка і вакал |
| Жанры | данс-поп[d][4] |
| Псеўданімы | Loboda[5] |
| Лэйблы | Moon Records[d][6], Zion Music[d][6], Sony Music Russia[d][7] і Beat Music[d][8] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у |
|
| Узнагароды | |
| Лагатып |
|
| loboda.com (англ.) (руск.) | |
Святла́на Сярге́еўна Лабада́ (укр.: Світла́на Сергі́ївна Лобода́), таксама вядомая як LOBODA (нар. 18 кастрычніка 1982 года, Кіеў, УССР, СССР) — украінская спявачка, вядучая, аўтарка песень, дызайнер. Заслужаная артыстка Украіны (2013)[9].
Стваральніца ўласнай маркі адзення «F*ck'n' macho», былая салістка групы «ВІА Гра» (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 кастрычніка 1982 года ў Кіеве ў сям’і Сяргея Васілевіча Лабады і Наталлі Васілеўны Лабады. Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, дырыжыравання і акадэмічнага вакалу[10].
Пасля атрымання першай музычнай адукацыі паступіла ў Кіеўскую эстрадна-цыркавую акадэмію на аддзяленне эстраднага вакалу. У гэты перыяд становіцца ўдзельніцай папулярнага музычнага калектыву «Капучына», прадзюсарам якога з’яўляўся Віктар Дарашэнка.
Пасля працы ў групе Лабада ўдзельнічала ў першым украінскім мюзікле «Экватар» (рэж. Віктар Шулакоў), дзе атрымала адну з галоўных роляў — дзікункі Міраны[11]. У перыяд існавання мюзікла ў шырокую ратацыю былі выпушчаны песня і відэаролік — «Чёрный ангел», запісаныя і знятыя са Святланай Лабадой.
2004—2009
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2004 года Святлана Лабада сумесна з Тарасам Дземчуком запісала кампазіцыю «Чёрно-белая зима». Гэтая кампазіцыя выклікае вялікую цікавасць як ва Украіне, так і за яе межамі. Відэа на песню актыўна ратыравалася на ўкраінскіх і расійскіх тэлеканалах. У 2005 годзе кліп на наступны сінгл «Я забуду тебя» атрымаў першую прэмію на фестывалі замежных кліпаў у Партугаліі.
У 2006 годзе выйшаў кліп, а затым і сінгл «Чёрный ангел», а пасля паездкі ў Японію Лабада запісала кампазіцыю «Постой, мущина». У гэтым жа годзе вяла праграму «Шоумания» на «Новым канале», а ў 2007 годзе стала вядучай праекта «Міс СНД» на тэлеканале «ТЕТ». Адкрыла ўласнае турыстычнае агенцтва «Happy Vacations». У кастрычніку 2007 года выйшаў кліп на лірычную песню «Счастье».
У 2008 годзе пачалося стварэнне калекцыі маладзёжнага адзення «F*ck the macho», у тым жа годзе выходзіць другі альбом — «Не мачо». 18 кастрычніка Святлана Лабада стала лаўрэатам прэміі «Нацыянальны Алімп» у намінацыі «Арыгінальны стыль выканання». У 2009 годзе выйшла другая лінія адзення ад Лабады.

Вясной 2009 года сінгл «Be My Valentine» быў прадстаўлены для ўдзелу ва ўкраінскім адборачным туры песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2009». 8 сакавіка Лабада перамагла ў адборачным конкурсе «Еўрабачанне 2009» і заслужыла права прадстаўляць Украіну ў фінальнай частцы конкурсу. 18 сакавіка прэзентавала кліп Be My Valentine (Anti-crisis girl!).
На цырымоніі адкрыцця «Еўрабачання 2009» спявачка з’явілася ў бінтах і з ранамі на целе. Гэта быў грым, закліканы прыцягнуць увагу да сацыяльнай акцыі Лабады — «Скажы стоп гвалту ў сям’і», заснаванай на барацьбе з хатнім гвалтам. Пасля да гэтай акцыі далучылася французская спявачка Патрысія Каас[12]. На конкурсе заняла 12-е месца ў фінале.
У студзені 2010 года выйшаў відэакліп на песню «Жить легко», дзе Лабада паўстае 100-кілаграмовай таўстушкай, якой яна стала пасля правалу на Еўрабачанні. Услед за «Жить легко» Лабада запісала дуэтную песню «Сердце бьётся» з фабрыкантам Максам Барскіх, а неўзабаве выйшаў відэакліп, які стаў найдарожчым у гісторыі ўкраінскага шоў-бізнесу.

LOBODA
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе Святлана Лабада афіцыйна перайменавала свой музычны праект і зарэгістравала брэнд і гандлёвую марку «LOBODA».
На пачатку 2012 года Лабада адправілася ў ЗША, дзе працавала, сумяшчаючы запіс у студыях, майстар-класы па вакале і харэаграфіі. Зняла кліп на новы сінгл «Облака».
12 красавіка 2012 года ў Crystal Hall LOBODA прадставіла LIVE SHOW «Начало», з якім амаль год гастралявала па Украіне. У чэрвені выйшла новае відэа на песню «What about U», запісаную адмыслова для чэмпіянату EURO 2012.
У 2012 годзе LOBODA стала трэнерам у талент-шоу «Голас. Дзеці» на канале 1+1[13]. У лютым 2013 года прадставіла новы сінгл «Нежность». 17 сакавіка 2013 года на тэлеканале «Інтэр» адбылася прэмія «Yuna», у ходзе якой спявачка прадставіла свой новы сінгл пад назвай «Под лёд».
У канцы чэрвеня 2013 года Лабадзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Украіны».
25 кастрычніка 2013 года LOBODA прадставіла новы сінгл пад назвай «Город под запретом». 1 лістапада 2013 года выпусціла сінгл «Кохана» — першую працу на ўкраінскай мове.
26 снежня 2014 года Святлана Лабада атрымлівае прэмію «Песня года-2014» за свой сінгл «Город под запретом»[14]. 31 снежня 2014 года прайшлі два сольных канцэрты ў Кіеве: у клубе TSARSKY і ў вялікім канцэрт-холе Stereo Plaza. Акрамя ўжо вядомых песень са сцэны ўпершыню прагучалі прэм’ерныя песні «Пора домой» і «Не нужна»[15].
26 сакавіка 2015 года ў Палацы Украіны адбылася цырымонія ўзнагароджання прэміямі YUNA 2015, дзе LOBODA і Emin атрымалі перамогу ў намінацыі «Найлепшы дуэт» за іх сумеснае тварэнне «Смотришь в небо»[16][17].
8 верасня 2015 года LOBODA прадставіла арыгінальны кавер на песню Кузьмы Скрабіна «Нікому те не треба»[18]. 4 лістапада 2015 года LOBODA адпраўляецца ў тур па гарадах Украіны са сваім новым шоў «Пора домой». Падчас тура прадставіла новыя песні «К чёрту любовь», «Ангелок», «Твои глаза» і «Не люби»[19].
11 студзеня 2016 года Лабада прадставіла правакацыйную кампазіцыю пра жаночае каханне «К чёрту любовь»[20], а 19 лютага 2016 года адбылася прэм’ера відэакліпа[21].
9 мая 2016 года адкрыла канцэрт тэлеканала «Інтэр», прысвечаны 71-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выканаўшы песню Булата Акуджавы «Десятый наш десантный батальон». Закрыла канцэрт ваеннай песняй «Журавли»[22][23].
30 чэрвеня 2016 года Аргкамітэт міжнароднага конкурсу «Міс Украіна-Сусвет 2016» афіцыйна прызнаў LOBODA самай яркай прадстаўніцай музычнай індустрыі і ўзнагародзіў тытулам «Самая прыгожая спявачка краіны»[24].
6 верасня 2016 года адбылася прэм’ера сінгла «Твои глаза»[25], а 9 лістапада 2016 года — прэм’ера відэакліпа[26]. Сінгл 5 тыдняў утрымліваў лідарства ў iTunes краін СНД[27].
19 лістапада 2016 года атрымала статуэтку «Залатога Грамафона» ў Маскве за песню «К чёрту любовь»[28].
8 сакавіка 2017 года LOBODA зладзіла трохгадзіннае шоу ў кіеўскім Палацы спорту і прадставіла новы альбом «H2Lo», над якім працавала пяць гадоў. У сваёй новай праграме артыстка спалучала як ужо вядомыя трэкі, так і новыя песні. У гэты вечар прагучалі сем новых сінглаў: «Париж», «Невеста», «Случайная», «Стерва» і іншыя[29].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Дзядуля — Васіль Лабада працаваў у міліцыі, потым у КДБ, ён шмат ездзіў па свеце па справах службы, у 1958 годзе жыў больш за паўгады на Кубе. У той час Фідэль Кастра і Чэ Гевара рыхтавалі рэвалюцыю, ён жыў у джунглях і дапамагаў распрацоўваць планы звяржэння кубінскага дыктатара Фульхенсіа Батысты, дзядуля памёр, калі Святлана была маленькай[30].
- Бабуля — Людміла Лабада — оперная спявачка.
- Бацька — Сяргей Васільевіч Лабада (нар. 1957) — узначальвае перонную службу на авіязаводзе.
- Маці — Наталля Васільеўна Лабада (нар. 1957) — працуе ў Кіеве спецыялістам па энергазберажэнні.
- Малодшая сястра — Ксенія Сяргееўна Лабада (нар. 1992)
- Былы фактычны муж — Андрэй Пятровіч Цар (прозвішча пры нараджэнні укр.: Онищак) (нар. 18 верасня 1987 года, Львоў)[31][32][33] — танцор, харэограф, працаваў з балетам Святланы Лабады і балетам Freedom, дыджэй і спявак[34][35][36][37]. 1 кастрычніка 2014 года спявачка афіцыйна заявіла пра тое, што разлучылася з грамадзянскім мужам Андрэем Царом.
- Дачка — Евангеліна Андрэеўна Цар (нар. 9 красавіка 2011 года). 22 верасня 2015 года спявачка ўпершыню паказала дачку грамадскасці[38].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Інфармацыя |
|---|---|
| Ты не забудешь |
|
| Не Ма4о |
|
| H2LO |
|
Зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Інфармацыя |
|---|---|
| Anti-Crisis Girl |
Альбомы рэміксаў
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Інфармацыя |
|---|---|
| Чёрный Ангел | |
| Постой, Мущина! |
|
У складзе групы «ВІА Гра»
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Кліп | Рэжысёр |
|---|---|---|
| 2004 | Біялогія | Сямён Гораў |
Сольныя кліпы
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Кліп | Рэжысёр |
|---|---|---|
| 2004 | «Чёрно-белая зима» | Алан Бадоеў |
| 2005 | «Я забуду тебя» | |
| «Ты не забудешь» | ||
| 2006 | «Чёрный ангел» | Аляксандр і Ігар Сцекаленка |
| «Постой, мущина!» | Алан Бадоеў | |
| 2007 | «Мишка, гадкий мальчишка» | |
| «Счастье» | Міхаіл Сегал | |
| 2008 | «Не мачо» | Алан Бадоеў |
| «За что» | ||
| «By Your Side» (feat. DJ Lutique) | ||
| 2009 | «Be My Valentine (Anti-Crisis Girl)» | |
| 2010 | «Жить легко» | |
| «Сердце бьётся» (feat. Макс Барскіх) | ||
| «Революция» | ||
| 2011 | «Спасибо» | Яўген Цімохін |
| «На свете» | Алан Бадоеў | |
| 2012 | «Облака» | Уладзімір Шклярэўскі |
| «What about U» | Святлана Лабада | |
| «40 градусов (Нравится)» | Уладзімір Шклярэўскі | |
| 2013 | «Под лёд» | |
| «Под лёд (Remake)» | Кадзім Тарасаў | |
| «Кохана» | Натэла Крапівіна | |
| «Город под запретом» (канцэртная версія) | Святлана Лабада | |
| 2014 | «Город под запретом» | Duet Drelles |
| «Смотришь в небо» (feat. Эмін) | Натэла Крапівіна | |
| 2015 | «Не нужна» | |
| «Пора домой» | ||
| «Облиш» | ||
| 2016 | «К чёрту любовь» | |
| «Твои глаза» | ||
| 2017 | «Случайная» |
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 сакавіка 2021.
- ↑ Томин А. Лобода опровергла отказ от украинского гражданства // Московский комсомолец — Россия: Московский комсомолец, 2022. — 700000 экз. — ISSN 1562-1987; 1606-531X; 1857-3738 Праверана 17 сакавіка 2022.
- ↑ Светлана Лобода отреагировала на слухи о мальтийском гражданстве // Lenta.ru — 2022. Праверана 17 сакавіка 2022.
- ↑ Lynch J. 7 Things to Know About Katya’s Musical Debut ‘Vampire Fitness’ // Billboard — Penske Media Corporation, 2020. — ISSN 0006-2510 Праверана 20 жніўня 2022.
- ↑ Loboda впервые за время войны посетила Украину. Артистка приехала в разрушенный российскими оккупантами Ирпень. Видео // Бульвар Гордона — 2022. — 570000 экз. Праверана 20 жніўня 2022.
- ↑ а б Discogs — 2000.
- ↑ https://www.peoples.ru/news/news_loboda_podpisala_kontrakt_s_sony_music3753.shtml
- ↑ BEAT Music Label Roster // Beat Music Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАИНЫ № 355/2013 О награждении государственными наградами Украины по случаю Дня Конституции Украины
- ↑ Светлана Лобода (руск.)(недаступная спасылка). hochu.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
- ↑ Исполнитель(недаступная спасылка). Russkoje Radio Baltija. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
- ↑ Кто избил фаворитку «Евровидения» (руск.)
- ↑ Лобода стала звёздным тренером шоу «Голос» Архівавана 23 лютага 2014.
- ↑ Премию «Песня года 2014» получили Лобода, Лорак и Ротару.
- ↑ LOBODA отметила Новый год вместе с фанатами(недаступная спасылка) (5 января 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2015. Праверана 21 ліпеня 2017.
- ↑ Номінанти Національної музичної премії «YUNA – 2014».
- ↑ Переможці Національної музичної премії «YUNA – 2015».
- ↑ LOBODA — Нікому то не треба. SoundCloud. Праверана 9 верасня 2015.
- ↑ Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 19 лістапада 2015.
- ↑ Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 9 сакавіка 2016.
- ↑ LOBODA. LOBODA — К ЧЕРТУ ЛЮБОВЬ (ПРЕМЬЕРА КЛИПА) (19 лютага 2016). Праверана 9 сакавіка 2016.
- ↑ LOBODA. LOBODA - Десятый наш десантный батальон (Концерт «Победа. Одна на всех», ИНТЕР) (10 мая 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ LOBODA. LOBODA — Журавли (Концерт «Победа. Одна на всех», ИНТЕР) (10 мая 2016). Праверана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 9 лістапада 2016.
- ↑ LOBODA. LOBODA — Твои глаза [AUDIO] (6 верасня 2016). Праверана 9 лістапада 2016.
- ↑ LOBODA. LOBODA — Твои Глаза [Премьера Клипа] (8 лістапада 2016). Праверана 9 лістапада 2016.
- ↑ Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016. Праверана 9 лістапада 2016.
- ↑ Церемония вручения премии «Золотой граммофон-2016»
- ↑ Светлана Лобода устроила «Космическое» шоу в рамках презентации нового альбома(недаступная спасылка). Интернет-журнал #БУКВЫ (10 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 21 ліпеня 2017.
- ↑ Дед Лободы готовил революцию с Че Геварой, а Пьеху внук зовет «бабон» / Новости Украины / Кем были дедушки и бабушки известных политиков.
- ↑ Andrey Tsar
- ↑ Царь Андрей Петрович | Правда ПФО Архівавана 15 ліпеня 2017.
- ↑ Лобода даст ребенку фамилию отца — glamurchik.tochka.net
- ↑ TSAR project | Free Listening on SoundCloud
- ↑ STARS @ GLAVRED — Светлана Лобода родила Андрею Царю дочь.
- ↑ Лобода влюбилась в Царя — БЛИК
- ↑ LOBODA: «Мы с Андреем не пережили кризис пяти лет»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 21 ліпеня 2017.
- ↑ Светлана Лобода. Единственный официальный сайт(недаступная спасылка). www.loboda.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- loboda.com — афіцыйны сайт Светланы Лободы
- Біяграфія на loboda.com Архівавана 30 верасня 2011.
- Святлана Лабада: А хто такі Бандэра? (руск.) — чат з чытачамі сайта Korrespondent.net
- Святлана Лабада ў госцях у Каці Гардон
- Святлана Лабада(недаступная спасылка) ў праграме «Глядзіце, хто прыйшоў»
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
- Мецца-сапрана
- Заслужаныя артысты Украіны
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Тэлевядучыя XXI стагоддзя
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2009