Святлана Уладзіміраўна Калядка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Уладзіміраўна Калядка
Дата нараджэння 31 мая 1971(1971-05-31) (52 гады)
Род дзейнасці літаратуразнаўца, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2021)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Святлана Уладзіміраўна Калядка (нар. 31 мая 1971) — беларуская літаратуразнаўца. Сфера навуковых інтарэсаў — тэарэтычная паэтыка, гісторыя літаратуры, гендарныя даследаванні, літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі, тэксталогія, творчасць класікаў Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц, а таксама сучасных аўтараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1993), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1996). Кандыдат філалагічных навук (2000), доктар філалагічных навук (2021), дацэнт (2007). Цяпер вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Аўтар манаграфій «Непрыручаная птушка Палесся: Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц» (2007), «Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі „жаночага шчасця“» (2010), «Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі» (2014), «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» (2018). Адзін з аўтараў калектыўных манаграфій «Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: Сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў» (2006), «Літаратура пераходнага перыяду: Тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу» (2007), «Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры» (2011), «Человек-творец в художественном пространстве славянских литератур» (Санкт-Пецярбург, 2013), «Эмоциональное и рациональное в славянских литературах и искусстве : сборник научных трудов» (2022) і інш. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў «Русский язык: краткий справочник: Орфография. Пунктуация» (2016, у суаўтарстве з І. Капыловым), «Школьный курс. Русский язык. 5-11 классы» (2016, у суаўтарстве з І. Капыловым), «Современный русский язык : учебное пособие» (2020, перавыданне 2022; Г. Трафімовіч, С. Калядка і інш.). Укладальнік і складальнік Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах (2006—2012), чатырохтомнага выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі» (Т.1, 2016; Т.2, 2017, Т.3, 2019). Таксама аўтар каля 200 навуковых прац (навуковыя, навукова-папулярныя, крытычныя артыкулы, выступленні на рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канферэнцыях, рэцэнзіі і г.д.). Выступала на канферэнцыях і публікавалася ў замежных навуковых выданнях Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Венгрыі.

Удзельнічала ў стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц «Небяспечны талент» (2008), «Яўгенія Янішчыц: смерць паэта» (2018), «Максім Танк: крутыя віражы» (2019).

За манаграфію «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» Святлана Калядка атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за 2019 год.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя манаграфіі, калектыўныя манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Калядка, С. У. Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ ст. / С. У. Калядка; навук. рэд.: І. В. Саверчанка, А. У. Бразгуноў. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 251 с.
  • Колядко, С. [и др.] Эмоциональное и рациональное в славянских литературах и искусстве : сборник научных трудов / Под ред. Н. М. Куренной, Д. К. Полякова. — М. : Институт славяноведения РАН, 2022. — С. 1—13, 13—56, 247—264.
  • Калядка, С. Палессе ў жыцці і творчасці Яўгеніі Янішчыц // Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў / рэдкал.: Я. А. Гарадніцкі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — С. 102—122.
  • Калядка, С. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 350 с.
  • Калядка, С. «Жаночае» і «мужчынскае» пісьмо ў сучаснай беларускай паэзіі // Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапайскіх культур / рэд. М. А. Тычына ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Мінск : Беларус. навука, 2017. — С. 163—183.
  • Калядка, С. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі. — Мінск: Беларус.навука, 2014. — 485 с.
  • Калядка, С. Модель «женского счастья» в поэзии Раисы Боровиковой // Человек-творец в художественном пространстве славянских литератур / Отв. ред. Н. М. Куренная, М. В. Лескинен. — М.: Институт славяноведения РАН; Санкт-Петербург: Нестор-История, 2013. — С. 242—258.
  • Калядка, С. Экзістэнцыяльныя праблемы ў беларускай паэзіі // Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры. — Мінск: Бел.навука, 2011. — С. 200—245.
  • Калядка, С. Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі «жаночага шчасця». — Мінск: Бел.навука, 2010. — 163 с.
  • Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся: Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц. — Мінск: Бел. навука, 2007. — 216 с.
  • Калядка, С. Псіхалагічныя тыпы ў інтэрсуб’ектыўнай прасторы жаночай лірыкі кахання // Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў. — Мінск: Бел. навука, 2006. — С. 236—269.
  • Калядка, С. Жанчына ў соцыуме: гендэрны аспект (па творчасці беларускіх паэтэс ХХ — пач. ХХІ стст.) // Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. — Мінск: Бел. навука, 2007. — С. 179—263.
  • Калядка, С. Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленне творчай індывідуальнасці: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Мінск, 1999. — 20 с.

Падрыхтоўка і выданне Збору твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. 1—13 / Максім Танк ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2006—2012.
  • Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. / уклад: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. — Мінск: Беларуская навука, Т. 1 — 2016; Т. 2. — 2017; Т. 3 — 2019.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]