Святое возера (возера, Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святое возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,63 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,26 км²
Аб’ём 0,00062 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,1 км
Найбольшая глыбіня 6 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Святое возера (Беларусь)
Святое возера
Святое возера
Святое возера (Магілёўская вобласць)
Святое возера
Святое возера
Map

Святое возера[1] — возера ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Беседзь, за 24 кіламетры на паўднёвы захад ад горада Касцюковічы.

Плошча паверхні 0,26 км², даўжыня 630 метраў, найбольшая шырыня 570 метраў. Найбольшая глыбіня 6 метраў. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Плошча вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя, пад лесам, на поўдні да 10 метраў, разараныя. У паўднёвай частцы возера заліў. Мелкаводдзе пясчанае. Больш за 40 % плошчы дна возера выслана сапрапелем. Возера значна зарастае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 279. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]