Святы Ілля, фальклор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Святы Ілля (Ілля, Ілля-прарок) - персанаж беларускага фальклору і Народнай Бібліі. Сфарміраваўся ў выніку спалучэння вобразаў біблейскага прарока Іллі і - у першую чаргу - язычніцкага богя Пяруна. Ад апошняга пераняў гаспадарства над громам, маланкамі і навальніцамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз «Святы Ілля з пугай». 1668

Ілля грукаціць па небе на калясніцы і кідае стрэлы-маланкі ў нячыстых. Тыя могуць ператварацца ў розных звяроў, хавацца ў людскіх хатах. Ілля таксама выклікае дажджы і град (прыказка: «Прыйшоў Ілля — укінуў у воду кусок льда»).

Свята Іллі-прарока[правіць | правіць зыходнік]

Свята Іллі (2 жніўня) успрымалася як канец лета і пачатак восені (прыказкі: "Ілля жніво пачынае, а лета канчае", "На Іллю да абеда лета, а пасля абеда восень", "Ілля нарабіў гнілля", "Прыйшоў Пятрок - сарваў лісток, прыйшоў Ілля - сарваў два"). Жнівеньскія дажджы і бясконцыя маланкі ў народзе называліся "Арабінавымі" ("рабінавымі") начамі і пачыналіся часцей за ўсё са свята Іллі. Пра скарачэнне дня познім летам казалі: "Ілля-прарок дзве гадзіны звылок", "З Іллі працаўніку дзве ўгоды: ноч доўгая ды вада халодная". Маланкі на свята Іллі лічыліся лекавымі, а дажджавую воду ў гэты дзень сяляне збіралі, каб мыцца ёю.

Ілля і Пятро[правіць | правіць зыходнік]

У фальклоры часта спаборнічаў са святым Пятром, які ўвасабляў сабою добрае ціхае надвор'е і цёплае лета. Гэтую варожасць можна тлумачыць як памяць аб супрацьборстве язычніцкага Перуна з нейкім іншым богам. Першае жоўтае лісце і жнівеньскіе дажджы тлумачыліся ў народзе як перамога Іллі над Пятром. У легендзе "Ілля і Пятро", запісанай А. Сержпутоўскім у Мазырскім павеце Ілля паказаны помстлівым і несправядлівым. Ілля накіроўвае гром і маланкі супраць чарцей, а Пятро ілліны хмары, але тым самым перашкаджае сялянам збіраць ураджай, таму Пятро разганяе грымотныя хмары. З-за гэтага абодва спрачаюцца. Калі селянін кажа, што больш любіць свята Пятра і Паўла, Ілля пагражае спаліць яго ніву.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

"Міфалогія" на сайце "Мая радзіма - Беларусь"