Святы Валянцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін
Дата нараджэння не раней за 176
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 14 лютага 269
Месца смерці
Шануецца Каталіцызм, праваслаўе, некаторыя пратэстанты
Кананізаваны 496
У ліку Свяшчэннамучанік
Дзень памяці 14 лютага (каталіцызм); 6 ліпеня па юліянскім календары (праваслаўе)
Заступнік закаханых, маладых, цяжка хворых, эпілептыкаў, Тэрні
Атрыбуты птушкі; ружы; біскуп, які нясе меч; біскуп, што трымае сонца
Падзвіжніцтва цудоўныя вылячэнні, спавяданне веры ў Хрыста
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святы Валянцін (лац.: Valentinus) — імя некалькіх раннехрысціянскіх святых мучанікаў. Пра іх жыцці практычна нічога не вядома, немагчыма нават дакладна ўсталяваць ці былі яны сапраўды рознымі асобамі або гаворка ідзе пра розныя жыціі аднаго і таго ж святога.

Мартыралогі згадваюць Валянціна — рымскага святара, абезгалоўленага каля 269 года, а таксама Валянціна - біскупа Інтэрамны, вядомага цудоўным лекарствам і пакаранага за зварот у хрысціянства сына кіраўніка горада. У сувязі са святам 14 лютага згадваецца яшчэ і мучанік з тым жа імем, які пацярпеў у Рымскай правінцыі Афрыка.

Жыццё і легенды[правіць | правіць зыходнік]

У ранніх спісах рымскіх мучанікаў Валянцін не згаданы. Аднак культ святога Валянціна быў распаўсюджаны ў Рыме ўжо ў IV стагоддзі, што паказвае факт узвядзення ў гэты час двух базілік. Адна была пабудавана каля 350 года ў пантыфікат Юлія II на Фламініевай дарозе ў месцы, дзе, паводле падання, быў пахаваны Валянцін Рымлянін. Другая пабудавана ў горадзе Тэрні над меркаванай магілай Валянціна, біскупа Інтэрамскага. Свята 14 лютага ў памяць абодвух святых усталявана ў 496 годзе папам Геласіем I.

Першыя жыціі Валянціна Рымляніна і Валянціна з Інтэрамны напісаныя ў VI або VII стагоддзі, сканцэнтраваны, галоўным чынам, як і ў многіх іншых мучанікаў, на цуды лекарства і катаванні і смерці за Хрыста. Беда Вялебны ў VIII стагоддзі ўключыў жыціі абодвух Валянцінаў у свой мартыралог.

У Залатой Легендзе XIII стагоддзя пра святога Валянціна прыведзена вельмі мала звестак, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што ён адмовіўся адрачыся ад Хрыста перад імператарам Клаўдзія і быў за гэта абезгалоўлены.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыціе Св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным вянчаннем закаханых пар. Згодна з імі, імператар Клаўдзій II забараніў ваярам жаніцца. Валянцін таемна вянчаў ахвотных і за гэта быў прысуджаны да смерці. У розных легендах прыводзяцца падрабязнасці аб развітальным лісце, які Валянцін напісаў перад пакараннем смерцю сляпой дзяўчыне (па іншых варыянтах - дачцэ турэмшчыка) і гэты ліст вылечыў яе.

У XVII стагоддзі ў Францыі гісторык Тылемон, а пазней у XVIII стагоддзі ў Англіі Батлер і Дус вылучылі здагадкі, што Дзень Святога Валянціна быў уведзены для замяшчэння паганскага абраду выбіраць наўздагад імёны ўмілаваных напярэдадні свята багіні Юноны, які адзначаецца 15 лютага.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]