Свяцілавіцкі раён
Свяцілавіцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Свяцілавічы |
Дата ўтварэння |
1926 1935 |
Дата скасавання |
1927 1956 |
Плошча | 0,9 тыс. км² |
Свяці́лавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 і 1935—1956 гадах. Цэнтр — вёска Свяцілавічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Свяцілавіцкі раён быў утвораны ў 1926 годзе ў складзе Гомельскай акругі. У жніўні 1927 года раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Веткаўскім і Чачэрскім раёнамі.
У лютым 1935 года Свяцілавіцкі раён быў адноўлены ў прамым падначаленні БССР. У студзені 1938 года з увядзеннем абласнога дзялення ўключаны ў склад Гомельскай вобласці.
Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,9 тыс. км2. У яго склад уваходзілі 17 сельсаветаў: Акшынкаўскі, Бабіцкі, Вяліканямкоўскі (цэнтр — в. Вялікія Нямкі), Жалезніцкі, Казацкабалсунскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Навілаўскі, Покацкі, Рэчкаўскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Ухоўскі, Хізоўскі, Яноўскі.
У снежні 1956 года раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Веткаўскім і Чачэрскім раёнамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
- Свяціславіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 273. — ISBN 985-11-0214-8.