Свячанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свячанка
Характарыстыка
Даўжыня 84 км
Плошча басейна 551 км²
Басейн Балтыйскае мора
Басейн рэк Заходняя Дзвіна
Расход вады 3,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Возера Вялікае Святое
 · Каардынаты 54°48′30,78″ пн. ш. 29°33′01,4″ у. д.HGЯO
Вусце Ула (прыток Заходняй Дзвіны)
 · Каардынаты 55°08′16,70″ пн. ш. 29°14′20,95″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Свячанка (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Свяча́нка, Свяча — рака ў Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 84 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Выцякае з возера Вялікае Святое за 1,6 км на ўсход ад вёскі Замошша, вусце за 1,8 км на захад ад вёскі Броды Бешанковіцкага раёна.

Прытокі — рака Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы.

Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака называецца Свяча), Слабадское. Ручаём злучана з возерам Белае.

Даліна Свячанкі амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і возера Сцержань У-падобная; пераважная шырыня 0,2—0,4 км, каля азёраў, праз якія цячэ Свячанка, пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1—0,3 км, каля вёскі Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага раёна адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5—10 м, у нізкай плыні да 15 м.

У басейне ракі азёры Малое Святое, Баярскае, Хоцькаўскае, Глыбочына, Запольскае, Чорнае, Рыбакоўскае (Рыбакоўка), Свячанскае, Навасельскае і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 284. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30—31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 26—27. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]