Свяшчэннамучанік
Выгляд
Свяшчэннаму́чанік (стар.-грэч.: Ὁ Ἱερομάρτυρας, лац.: sanctus martyr) — мучанік з ліку пасвечаных у сан епіскапа, свяшчэнніка ці дыякана, які пацярпеў за сваё вызнанне Ісуса Хрыста[1].
Адрозненне свяшчэннамучаніка ад мучаніка заключаецца ў тым, што першы мае свяшчэнны сан. Свяшчэннамучанікі не складаюць асобнага ліку святых і на літургіі згадваюцца разам з іншымі мучанікамі. У праваслаўі, гэтак жа як і за іншых мучанікаў, на праскамідыі свяшчэннік вымае пятую частку з трэцяй просвіры.
Вядомыя свяшчэннамучанікі
[правіць | правіць зыходнік]Да вядомых свяшчэннамучанікаў першых стагоддзяў хрысціянства адносяцца:
- Васілій, прэсвітар Анкірскі, які пацярпеў пры Юліяне Адступніку прыкладна ў 362—363 гадах;
- Уласій, епіскап Севастыйскі, які пацярпеў у IV стагоддзі.
- Клімент, епіскап Анкірскі, які пацярпеў пры Максіміне ў 312 годзе;
- Ігнацій Баганосец, епіскап Антыяхійскі, у 107 годзе пры Траяне кінуты на з'ядзенне львам;
- Кіпрыян, епіскап Карфагенскі, які пацярпеў у 258 годзе;
- Клімент, Папа Рымскі, па загадзе імператара Траяна сасланы ў Херсанес і патоплены ў моры.
- Анціпа, епіскап Пергамскі — за зварот многіх язычнікаў у хрысціянства ў якасці пакарання быў уведзены ў распаленага меднага быка.
Зноскі
- ↑ В. Живов. Священномученик Архівавана 29 жніўня 2014. Святость. Краткий словарь агиографических терминов
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Живов В. М. Святость. Краткий словарь агиографический терминов. — Москва: Гнозис, 1994. Архівавана 3 сакавіка 2013.
- Православный церковный календарь. — Москва: Издательский Совет Русской Православной Церкви, разные годы.