Свіднік (Славакія)
| Горад | |||||
| Свіднік | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Svidník | |||||
|
|||||
| 49°18′20″ пн. ш. 21°34′04″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Раённы цэнтр | ||||
| Край | Прэшаўскі край | ||||
| Раён | Раён Свіднік | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1944 | ||||
| Першая згадка | 1355 | ||||
| Плошча | 20,2 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 230 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ondava[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 11 602 чалавек (2012) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0 54 | ||||
| Паштовы індэкс | 089 01 | ||||
| Аўтамабільны код | SK | ||||
|
|
|||||
| svidnik.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сві́днік (славацк.: Svidník, укр.: Свидник) — горад ва Усходняй Славакіі, у паўночнай частцы Нізкіх Бескідаў на рацэ Ондава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад узнік у 1944 годзе у выніку злучэння дзвюх вёсак — Ніжны-Свіднік і Вышны-Свіднік.
У старажытнасці тэрыторыя Свідніка ляжала на Бурштынавым шляху да Балтыйскага мора, які праходзіў тут праз Дукельскі перавал. Пазней тут, на ўзгорку Кашцьелік, славяне пабудавалі сваё гарадзішча. У XIV стагоддзі тут быў пабудаваны замак, знішчаны ў XVIII стагоддзі.
У XIX стагоддзі на край абвальваюцца эпідэміі і неўраджаі. Насельніцтва масава ў пошуках лепшага жыцця эмігравала ў ЗША і Канаду. Наваколлі горада былі моцна разбураны і падчас Першай сусветнай вайны. Пасля Першай сусветнай вайны Свіднік належаў да самых бедных раёнаў Чэхаславакіі. Хваля эміграцыі не памяншалася.
Падчас Другой сусветнай вайны Свіднік стаў месцам бязлітасных баёў паміж Савецкай і нямецкай арміямі і зноў падвергся моцным разбурэнням.
Пасля вайны пачалася індустрыялізацыя горада, якая прывяла да паляпшэння жыцця ў рэгіёне.
Асаблівасцю Свідніка з’яўляецца факт, што гэта адзін з двух раёнаў Славакіі з перавагай праваслаўнага (20 %) і ўніяцкага (37 %) насельніцтва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 12 590 | 12 354 | 11 337 | 9647 |
| Розніца | −1,87 % | −8,23 % | −14,90 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 9770 | 9647 |
| Розніца | −1,25 % |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Музей русінска-ўкраінскай культуры
- Штогадовы летні фестываль русінаў-украінцаў
- Музей пад голым небам
- Галерэя Дэзідэра Мілі
- Уніяцкая царква XVIII стагоддзя
- Драўляныя праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы ў наваколлях горада
- Музей Карпацка-Дукельскай аперацыі
-
Свіднік, скансен.
-
Свіднік, музей Дукельскай аперацыі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
- ↑ http://www.krivapalanka.gov.mk/zbratimeni-gradovi
- ↑ а б в г д е ё ж https://www.svidnik.sk/druzobne-vztahy.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіднік (Славакія)- Сайт горада Свіднік
- Музей русінска-ўкраінскай культуры ў Свідніку Архівавана 30 чэрвеня 2006.