Свінка (гульня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Свінка, гульня)
Jump to navigation Jump to search

Свінка — дзіцячая гульня на Беларусі. Колькасць удзельнікаў неабмежавана. Кожны гулец павінен мець кіёк. Каб вырашыць, каму выконваць ролю пастуха, праводзілася лёсаванне: па чарзе браліся за кіёк зверху над рукой папярэдняга, і каму выпала брацца за канец кійка апошнім, заставаўся «пастухом». Удзельнікі свабодна станавіліся кругам і выкопвалі насупраць сябе неглыбокую рытвінку, у якой на працягу гульні трымалі канец кійка. «Пастух» з дапамогай кійка «выганяў» (выкатваў) на «выган» (цэнтр круга) «свінку» (невялікі кавалак дрэва) і пачынаў яе «пасвіць» (падштурхоўваць то да аднаго, то да другога гульца). Гулец павінен быў хутка адагнаць яе ад сябе на «выган» (адкінуць кавалак дрэва ў цэнтр кругу) і паставіць кіёк назад у рытвінку. «Пастух» таксама імкнуўся паставіць свой кіёк у свабодную рытвінку гульца, і калі яму ўдавалася, яны мяняліся ролямі. Дапамагчы гульцу адагнаць «свінку» мог суседні гулец. Гульня вядома на Магілёўшчыне, Міншчыне і Віцебшчыне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]