Свіно (возера, Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свіно́
Пратока паміж азёрамі Свіно
Пратока паміж азёрамі Свіно
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,4 м
Даўжыня 4,1[1], 2,9[2] км
Шырыня 1,5[1], 0,9[2] км
Плошча 3,44[1]+1,06[2] км²
Даўжыня берагавой лініі 13,4[1], 7,3[2] км
Найбольшая глыбіня 9,8[1], 6,7[2] м
Сярэдняя глыбіня 5,4[1] м
Гідралогія
Салёнасць да 0,1[1]
Празрыстасць 3,5[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 180[1], 12,9[2] км²
Упадаюць рака Чарнец, ручаі
Выцякаюць рака Асмоціца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Свіно́ (Беларусь)
Свіно́
Свіно́
Свіно́ (Віцебская вобласць)
Свіно́
Свіно́
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свіно́ — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́ (прыток Обалі) на мяжы з Полацкім раёнам.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных пратокай (паўднёва-заходні плёс — Вялікае Свіно, паўночна-ўсходні — Малое Свіно). Схілы катлавіны спадзістыя, берагі нізкія. Плошча вадазбору 180 км².

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шырынёй да 220 м. У возера ўпадаюць ручаі і рака Чарнец, выцякае рака Асмоціца, злучаючая Вялікае Свіно з возерам Вялікая Восмата.

Возера даследавана лабараторыяй возеразнаўства БДУ ў 1977 годзе.

Вялікае Свіно[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёва-заходні плёс возера носіць назву Вялікае Свіно́. Плошча люстра 3,44 км², даўжыня 4,1 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 9,8 м. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км.

Малое Свіно[правіць | правіць зыходнік]

Малое Свіно́ з’яўляецца паўночна-заходнім плёсам возера, злучаным з Вялікім Свіно невялікай пратокай (на некаторых картах у гэтым месцы пазначаны брод).
Плошча люстра складае 1,06 км², даўжыня 2,9 км, шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.
Упадаюць ручаі з возера Даты́на[3] і з возера Макеенскае[4].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Вялікае Свіно
  2. а б в г д е Малае Свіно
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]