Свіраны (Пастаўскі раён)
Вёска
Свіраны
| ||||||||||||||||||||||||
Свіра́ны[1] (трансліт.: Svirany, руск.: Свираны) — вёска ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Камайскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]


Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад горада Паставы і чыгуначнай станцыі Паставы, за 277 км ад Віцебска[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На думку Уладыслава Сэмковіча, Свіраны былі родавым маёнткам віленскага ваяводы Яна Даўгірда (пам. 1443), замак размяшчаўся на гары, у пачатку XX стагоддзя вядомай як Гарадзішча[3].
Потым ўладальнікам Свіран быў яго сын Андрушка, у 1454 годзе ён называе сябе «дзедзічам Свіран», а ў 1461 годзе панам на Свіранах (haeres in Swyrany)[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 207 жыхароў, 95 двароў (2001)[2].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
- Клуб,
- Бібліятэка,
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайны.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Dowgird Jan // PSB, t. 5, Kraków 1939—1946, s. 350—351.
- ↑ Budzisz 2016, s. 27.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свіраны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Wojciech Budzisz Spadkobiercy wojewody wileńskiego Dowgirda // Rocznik Lituanistyczny № 2, 2016. — S. 23-45.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіраны (Пастаўскі раён)