Свірэпіца
Свірэпіца | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Brassica campestris L.
| |||||||||||||||||
|
Свірэ́піца[3], капуста палявая[3], свірэпа[4] (Brassica rapa campestris ці Brassica campestris L.) — кветкавая расліна сямейства Капуставыя, падвід віду Рэпа, раней лічылася відам роду Капуста.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—100 см. Сцябло галінастае, прамое. Лісце шызае, ніжняе чаранковае, лірападобна-перыстанадрэзанае, апушанае; верхняе — сцяблоабдымнае, яйцападобнае або прадаўгавата-эліпсападобнае. Кветкі правільныя, залаціста-жоўтага колеру, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі з мехападобным уздуццем каля асновы, пялёсткі адваротнаяйцападобныя, звужаныя ў ногцік; тычынак 6. Плод — стручок з доўгім носікам.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Радзіма — Цэнтральная Азія. Вырошчваецца ў азіяцкіх і еўрапейскіх краінах. У Паўночную Афрыку, Амерыку і Аўстралію занесена. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях, агародах, уздоўж дарог. Цвіце ў маі—жніўні.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Кармавая (асабліва для свіней), алейная (у насенні 35—45 % тлустага алею) расліна і сідэрат. Свірэпіцавы алей выкарыстоўваецца ў харчовай, мылаварнай і лакафарбавай прамысловасці. Добры меданос. Маладое лісце спажываюць як салату[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в БелЭн, 2002
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кім Г. А. Свірэпіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Скуратовіч А. М. Свірэпіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 263. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сурепица // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 528. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Сурепица // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Капуста полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Об утверждении перечня видов растений, сорта которых охраняются в соответствии с Законом Республики Беларусь «О патентах на сорта растений» (руск.)
- Brassica campestris L. невалидное название // ИАС «ООПТ России» (руск.)