Перайсці да зместу

Свір (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свір
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 149 м
Даўжыня 14,1 км
Шырыня 2,27 км
Плошча 22,28 км²
Аб’ём 0,1043 км³
Даўжыня берагавой лініі 31,2 км
Найбольшая глыбіня 8,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,26 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 364 км²
Упадаюць Смолка, Вялікі Перакоп, ручаі
Выцякаюць Свірыца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Свір (Беларусь)
Свір
Свір
Свір (Мінская вобласць)
Свір
Свір
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свірвозера на мяжы Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, каля гарадскога пасёлка Свір.

Плошча 22,28 км². Найбольшая глыбіня 8,7 м. Даўжыня 14,1 км. Найбольшая шырыня 2,27 км. Даўжыня берагавой лініі 31,2 км. Аб’ём вады 104,3 млн. м³. Плошча вадазбору 364 км².

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Заходнія схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, усходнія нізкія, забалочаныя. Пойма на ўсходзе і поўначы выразная (шырыня да 200 м), пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзана сеткай меліярацыйных каналаў. Пераважаюць глыбіні ў 6 метраў, у цэнтры і на поўдні возера пясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелямі.

Упадаюць рэкі Смолка, Вялікі Перакоп, ручай Свірскі, на поўначы выцякае рака Свірыца.

Возера Свір у гарадскім пасёлку Свір.

Возера моцна зарастае ўздоўж усходніх берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шырыні 200 м.

Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».