Свір (гарадскі пасёлак)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Свір
Мікалаеўскі касьцёл..jpg
Мікалаеўскі касцёл
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
916 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Свір на карце Беларусі ±
Свір (гарадскі пасёлак) (Беларусь)
Свір (гарадскі пасёлак)
Свір (гарадскі пасёлак) (Мінская вобласць)
Свір (гарадскі пасёлак)

Свір[2] (трансліт.: Svir, руск.: Свирь) — гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на беразе воз. Свір. Адміністрацыйны цэнтр Свірскага сельсавета. Размешчаны за 45 км на захад ад Мядзела, 180 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы на лініі Пабраддзе—Крулеўшчына. Вузел аўтадарог на Смаргонь, Нарач, Брусы. Насельніцтва 916 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, Свір на месцы капішча Перуна ў XIII ст. заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні князёў Свірскіх[3]. У 1452 князь Ян Свірскі збудаваў у мястэчку касцёл, перабудаваны ў 1653.

Ян Свірскі

У 1528 Свір перайшоў да князёў Радзівілаў. У часы Інфлянцкай вайны ў 1579 тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейкага, потым Свянцянскага павета Слонімскай, з 1801 Віленскай губерні. У 1845 каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Свір-Ляскоўскі і Свір-Стацкоўскі. Станам на 1859 у Свіры было 119 будынкаў, на 1866 — 133 будынкі. У 1864 расійскія ўлады з мэтай русіфікацыі края адкрылі тут народнае вучылішча. У 1879 у мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 — спіртаачышчальная вытворчасць. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Свіры існавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-следчы ўчастак Віленскага акруговага суда, народнае вучылішча, касцёл, яўрэйская малітоўная школа, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазін, 34 крамы, 12 заезных дамоў, 14 корчмаў, 5 рэгулярных кірмашоў. У 1904 з'явіўся аднайменны фальварак.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку існавалі касцёл, царква, паліцэйскі пастарунак, гарадскі суд, аптэка, лячэбніца, пошта, на святы праводзіліся кірмашы.

У 1939 Свір увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам раёна (з 12 кастрычніка 1940 цэнтр сельсавета, з 31 жніўня 1959 у Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 у Мінскай вобласці). У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1940 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 Свір атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпа. 31 студзеня 2008 на аснове гарадскога пасёлка створаны аграгарадок[4].

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Свір стаў цэнтрам Свірскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Свіры працуюць сярэдняя, музычная і спартыўная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надаюць местачковыя бальніца і паліклініка.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Атэльны комплекс «Свір» спартыўнага таварыства «Дынама»[9].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Каханоўскi Г. Гiсторыя Свiры// Нарачанская зара. - №97 (4572). - 12 жнiўня 1976 г.
  4. Решение Мядельского районного Совета депутатов от 31.01.2008 № 50 «О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки»
  5. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" (руск.) 
  6. Świr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 713.
  7. Вольга Князева. Свір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 261.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Свирь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]