Свіслач (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Свіслач
Свіслач (Пухавіцкі раён), панарама.jpg
Панарама
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
3 886 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222823
Аўтамабільны код
5
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Свіслач (Пухавіцкі раён)
Свіслач (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Свіслач (Пухавіцкі раён)

Сві́слач[2] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 3 886 чал. (2017)[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мацяры́нскае возера

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны за 37 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, за 44 км на паўночны захад ад раённага центра і за 6 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. На дарозе РудзенскСмілавічы .

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Побач рака Свіслач, вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1950-х гг. на заводзе „Горнага Воску“ было атрымана першае вядро тарфянога воску[3].

Заснаваны ў 1960-я як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Быў пабудаваны каля вёскі Засвятое, на мейсцу аднаіменнага колхоза і былога фальварку Акрэспаль (польск.: Okrespol). Вёска Засвятое зараз з'яўляецца мікрараёнам пасёлка.

24 студзеня 1986 года Ўказам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.

У пач. 1980-х у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, быў пабудаваны пасёлак Дружны (2008 — 8,1 тыс. чал.). Пасля 1986 планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.
У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак Свіслач, як і пасёлак Дружны з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2017 года ў Свіслачы налічваецца 2 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З якіх адна праваслаўныя грамада і адна грамада евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

  • Царква прападобнага Серафіма Сароўскага
  • Царква Прыгажосць Хрыста (люты 1994)

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Свіслацкі пасялковы Савет прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна. У пасёлке ёсць аддзяленне сувязі і ашчадная кася.

Прадпрыемствы:

  • ААТ «Завод горнага воску»
  • РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзейнічаюць Дом культуры.
  • Бібліятэка.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1 верасня 1998 года працуе ДУ «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Свіслач».
  • Свіслацкая школа імя А. Р. Чарвякова. Утворана ў 1935 г. як Дукорская пачатковая школа. У 1968 г. атрыманы статус сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. У 1970 г. навучальная ўстанова была пераназвана ў Свіслацкую сярэднюю школу. У 1973 г. прысвоена імя А.Г.Чарвякова. 1994 г. уведзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 686 месцаў З 2009 года працуе краязнаўчы музей.[5].
  • Дзецячыя яслі сад.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1983 годзе. Бальніца разлічана на 60 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 20 чалавек у змену.[6]. У пасёлке ёсць аптэка.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. http://www.aif.by/timefree/history/torf_na_ves_zolota_vosk_iz_belarusi_shel_na_nuzhdy_aviacii_i_kosmosa
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. http://schoolsvisloth.edu.minskregion.by/index.php?op=ViewArticle&articleId=4085&blogId=84
  6. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9