Світка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Світа, адзенне)
Ліцвін у свіце
«Ілюстрацыя да казкі Сіняя світа навыварат шыта» на паштовай марцы Беларусі

Сві́тка, сві́та — верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з сукна ў беларусаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў. Бытавала да 1930-х гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Світа як верхняе мужчынскае і жаночае нераспашное адзенне розных слаёў насельніцтва была вядомая з XI стагоддзя. На падставе фрагмента мужчынскай світы XII-XIII стагоддзяў, знойдзенай беларускімі археолагамі ў Віцебску, была зроблена рэканструкцыя. Яна была нерасхінутай вопраткай, без каўняра, прамога крою з доўгімі прамымі рукавамі і зашпількай ад гарлавіны да лініі таліі на 6 гузікаў з гафткамі  (руск.) і падпяразвалася поясам з тканіны[1]. Каля в. Перавоз Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці археолагі знайшлі мініяцюрны рукапіс, паводле якога стала магчыма вызначыць крой світы. Яна служыла таксама лёгкім відам вопраткі, накшталт сучаснага пінжака[2].

Мужчынскія світы таго часу былі шарсцянымі і зашпільваліся на ксцяныя, драўляныя, металічныя гузікі або фібулы[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна світкі шылі з даматканага сукна колеру авечай поўсці, святочныя, напрыклад на Украіне, з сукна чырвонага колеру. На поўначы Беларусі шылі світкі прамога крою, у цэнтральных раёнах з адразной і неадразной спінкай, звужанай ў таліі. На Палессі насілі світкі «з вусамі» — клінамі, ушытымі ад таліі па баках да нізу, і ўпрыгожанымі вышыўкай, каляровымі шнурамі. Даўжыня — ніжэй калена.

Зноскі

  1. Дучыц Л. У. Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст. С. 11-12
  2. Дучыц Л. У. Касцюм крывічоў у X—XII стст. (па археалагічных дадзеных)//Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі Віцебск, 1992. С. 16-17
  3. Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]