Себарэя
Себарэйны дэрматыт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | L21. |
МКБ-10-КМ | L21 і L21.9 |
МКБ-9-КМ | 706.3[1][2], 690.10[1][2] і 690.1[1][2] |
DiseasesDB | 11911 |
MedlinePlus | 000963 |
MeSH | D012628 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Себарэя (ад лац.: Sebum (сала) і грэч. Rrhea (цяку)) — хваравіты стан скуры, абумоўлены ўзмоцненым салааддзяленнем з прычыны парушэння нейраэндакрыннай рэгуляцыі функцый сальных залозаў скуры.
Віды себарэі
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць 3 віды себарэі: тлустая, сухая і змешаная.
Тлустая себарэя
[правіць | правіць зыходнік]Тлустая себарэя выяўляецца ў пашырэнні вусця сальных залоз. Пры гэтым зніжаецца эластычнасць скуры, назіраюцца пашыраныя поры, можа адбывацца закаркаванне сальна-валасяных фалікул рагавымі масамі, што прыводзіць да ўтварэння камедонаў і вугравых высыпанняў. Таксама назіраецца падвышаная тлустасць валасоў і жаўтлявыя лускавінкі на галаве. Тлустая себарэя можа прыводзіць да ўзнікнення гнайніковых захворванняў скуры.
Тлустая себарэя характэрная для падлеткавага ўзросту і часцей выяўляецца ў жанчын (60% пацыентаў).
Сухая себарэя
[правіць | правіць зыходнік]Сухая себарэя ўяўляе сабой паніжанае салааддзяленне, пры гэтым на скуры галавы і ў валасах багата лускавінак перхаці. Сухая себарэя з'яўляецца як вынік зніжэння імунітэту з прычыны інтэнсіўных эмацыйных, фізічных нагрузак і няправільнага харчавання. Цыкл натуральнага адлушчвання клетак скуры скарачаецца, узнікае перхаць, парушаецца структура воласа (валасы робяцца тонкімі, сухімі, ломкімі), можа назірацца выпадзенне валасоў.
Змешаная себарэя
[правіць | правіць зыходнік]Пры змешанай себарэі ў пацыента могуць назірацца прыкметы сухой і тлустай себарэі на аднолькавых участках скуры.
Прыкметы себарэі
[правіць | правіць зыходнік]Себарэя выяўляецца ў павышаным вылучэнні скурнага сала і яго якаснай змене.
- Патаўшчэнне рагавога пласта эпідэрмісу
- Тлусты бляск скуры
- Лушчэнне скуры
- Скурны сверб
- Выпадзенне валасоў
- Багатая перхаць
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ягоўдзік М. З. Себарэя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 286. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).