Себасцьян Брант
| Себасцьян Брант | |
|---|---|
| англ.: Sebastian Brant | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1458[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 мая 1521[4] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Elisabeth Bürgis[d] |
| Дзеці | Onophrius Brant[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, паэт-адвакат, філосаф, пісьменнік, гуманіст, юрыст, гісторык, публіцыст |
| Кірунак | нямецкае Адраджэнне[d] |
| Мова твораў | сярэдневяковая лацінская[d] |
Себасцьян Брант (ням.: Sebastian Brant; 1458, Страсбург — 10 мая 1521, Страсбург) — нямецкі сатырык XV стагоддзя, аўтар сатырычнага твора «Карабель дурняў», пісьменнік, юрыст, «доктар абодвух праў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў юрыспрудэнцыю і класічную літаратуру ў Базелі, у 1484 годзе атрымаў права выкладання, а ў 1489 годзе — званне доктара абодвух праў.
Імператар Максіміліян дараваў яму тытул пфальцграфа і званне саветніка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар сатырычна-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой народнай мовай. Яе праілюстраваў А. Дзюрэр.
Брант апублікаваў таксама шэраг юрыдычных, тэалагічных і літаратурных тэкстаў, у т.л. творы Ф. Петраркі і інш.
У традыцыях «літаратуры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брант, тварылі Эразм Ратэрдамскі, Т. Мурнер, Г. Сакс і інш.
Зноскі
- 1 2 Steinmeyer E. v. Brant, Sebastian // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1876. — Т. 3. — S. 256–259.
- ↑ Sebastian Brant // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
- ↑ Sebastian Brant // Babelio — 2007.
- ↑ museum-digital — 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Себасцьян Брант
- Нарадзіліся ў 1458 годзе
- Нарадзіліся ў Страсбуры
- Памерлі 10 мая
- Памерлі ў 1521 годзе
- Памерлі ў Страсбуры
- Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Базельскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Сатырыкі Германіі
- Лацінамоўныя паэты
- Нямецкамоўныя паэты
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Нямецкія гуманісты