Себасцьян Курц
Себасцьян Курц ням.: Sebastian Kurz | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 снежня 2017 — 28 мая 2019 | |||
Прэзідэнт: | Аляксандр Ван дэр Бэлен | ||
Папярэднік: | Крысціян Керн | ||
Пераемнік: | Брыгітэ Бірляйн | ||
| |||
16 снежня 2013 — 18 снежня 2017 | |||
Прэм’ер-міністр: | Вернер Файман Крысціян Керн | ||
Прэзідэнт: | Хайнц Фішэр Аляксандр Ван дэр Бэлен | ||
Папярэднік: | Міхаэль Шпіндэлегер | ||
Пераемнік: | Карын Кнайсль | ||
| |||
1 студзеня – 18 снежня 2017 | |||
Папярэднік: | Франк-Вальтэр Штайнмаер | ||
Пераемнік: | Анджэліна Альфано | ||
Партыя: | Аўстрыйская народная партыя | ||
Адукацыя: | Венскі ўніверсітэт | ||
Дзейнасць: | палітык | ||
Месца працы: | |||
Веравызнанне: | каталіцтва | ||
Нараджэнне: | 27 жніўня 1986 (33 гады) Вена, Аўстрыя | ||
Сайт: | sebastian-kurz.at[1] | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Себасцьян Курц (ням.: Sebastian Kurz; нар. 27 жніўня 1986, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў і інтэграцыі Аўстрыі з 16 снежня 2013 па 2017. Самы малады міністр замежных спраў у свеце. Федэральны канцлер Аўстрыі з 2017.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене ў сям’і інжынера і настаўніцы. Адразу пасля школы пайшоў адслужыць тэрміновую службу ў войску. Пасля службы паступіў на юрфак Венскага ўніверсітэта.
У Аўстрыйскую народную партыю Курц уступіў у 17 гадоў. А ў 23 гады, студэнтам, стаў лідарам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады, у 26 гадоў, узначаліў аўстрыйскае Міністэрства замежных спраў. Адметна, што на момант прызначэння міністрам Себасцьян Курц яшчэ з’яўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі. Ён быў вымушаны пакінуць універсітэт на 13-м семестры, не давучыўшыся да дыплома.
15 кастрычніка 2017 года ў Аўстрыі прайшлі парламенцкія выбары. Першае месца заняла кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя. Яе лідар, 31-гадовы Себасцьян Курц стаў Федэральным канцлерам Аўстрыі.
Новы канцлер Аўстрыі ў снежні заявіў, што Еўрасаюз павінен перагледзець сваю палітыку ў пытанні размеркавання мігрантаў. «Мігранты на сваім шляху ў Еўропу не хочуць у Балгарыю ці Венгрыю — з большага яны жадаюць трапіць у Германію, Аўстрыю ці Швецыю», — адзначыў Курц. Ён лічыць, што паколькі мяжа паміж эканамічнымі мігрантамі і ўцекачамі размытая, то лепш дапамагаць ім унутры іх уласных краін, а калі не атрымліваецца гэта — то ўнутры іх краін-суседак.
У студзені 2018 Федэральным канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц выступіў за паэтапную адмену санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі.
На выбарах у Еўрапарламент 26 мая 2019 года Аўстрыйская народная партыя перамагла з 35,4 % галасоў.
27 мая 2019 года парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу. Рашэннем парламента Себасцьяна Курца і членаў яго ўрада адхілілі[2][3]. Урадавы крызіс разгарэўся ў Аўстрыі пасля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідар ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крысціян Штрахе перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з нібыта пляменніцай расійскага алігарха на Ібіцы; меркавалася, што тая павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоў ў галіне будаўніцтва[4].
Зноскі
- ↑ Sebastian Kurz — (untranslated), 2014. Праверана 28 мая 2016.
- ↑ orf.at
- ↑ nn.by
- ↑ nn.by
|
|