Себеі
Себеі (Sapiñ) | |
Агульная колькасць | 349000 (2021 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Уганда |
Мова | кубсабіны |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | календжын |
Себеі (саманазва Sapiñ) — усходнеафрыканскі народ. Насяляюць паўночныя і паўночна-заходнія схілы гары Элган на мяжы Уганды і Кеніі. Агульная колькасць (2021 г.) — 349 000 чалавек[1].
Себеі — блізкія сваякі календжын з Кеніі. Здаўна яны падзяляліся на 3 розныя этнічныя групы, якія аб'ядналіся вакол найбуйнейшай. Ад яе паходзіць сучасная супольная назва. Размежаванне Уганды і Кеніі прывяло да згубы часткі тэрыторыі на ўсходніх схілах Элган і замаруджванню кантактаў з календжын.
Традыцыйным заняткам себеі здаўна была адгонная жывёлагадоўля. Яны трымалі кароў, авечак і коз. Аднак ужо ў каланіяльныя часы себеі сутыкнуліся з недахопам пашаў. Сітуацыя пагоршылася ў другой палове XX ст., калі з-за неспрыяльнай палітычнай сітуацыі і распаўсюджання агнястрэльнай зброі ў незалежнай Угандзе пачаліся рэйды прадстаўнікоў суседніх народаў для захопу жывёлы. Себеі былі вымушаны заняцца земляробствам, у тым ліку вырошчваннем кавы.
Асноўнай грамадскай адзінкай з'яўляецца род арэт, што складаецца з нашчадкаў аднаго заснавальніка і кіруецца радай старэйшын. Адлік сваяцтва ў ім адбываецца толькі па мужчынскай лініі. Шлюбы знутры роду забаронены. Усяго налічваецца каля 200 родавых арганізацый. Себеі мяркуюць, што кожны з іх мае свае прыроджаныя ўласцівасці і схільнасці. Роды падзяляюцца на малыя нуклеарныя сем'і. У мінулым себеі практыкавалі мужчынскае і жаночае абразанне, у нашы дні забароненае ва Угандзе.
Родная мова себеі належыць да календжынскіх моў нілоцкай сям'і. Яна ўжываецца пераважна ў вуснай форме, і сфера яе абарачэння стала звужаецца.