Перайсці да зместу

Себу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Себу
ісп. Cebú, себ. Sugbo
Характарыстыкі
Плошча4 467,5 км²
Найвышэйшы пункт1 097 м
Насельніцтва
  • 4 632 359 чал. (1 жніўня 2015)[1]
Размяшчэнне
10°25′35″ пн. ш. 123°47′53″ у. д.HGЯO
АрхіпелагФіліпінскі архіпелаг
Краіна
РэгіёнСебу
Себу (Філіпіны)
Себу
Себу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Себу́[2] (ісп.: Cebú, себ.: Sugbo) — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Галоўны востраў правінцыі Себу.

Плошча вострава складае 4,4 тыс. км², разам з прылеглымі астравамі правінцыі Себу — 5,1 тыс. км²[2]. Даўжыня каля 220[2] км. Рэльеф пераважна горны. Вышыні да 1073[2] м. Складзены востраў пераважна з дыярытаў і крышталічных сланцаў, перакрытых пясчанікамі, вапнякамі і гліністымі сланцамі. Клімат субэкватарыяльны. Ападкаў выпадае каля 1500 мм за год[2]. У гарах цэнтральнай часткі вострава растуць трапічныя лясы, на ўскрайку — лугі.

На ўсходнім узбярэжжы вострава знаходзіцца горад і порт Себу — галоўны горад правінцыі.

Зноскі