Себхат Нега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Себхат Нега
Сцяг член Палітбюро Народнага фронту вызвалення Тыграя
1991 — 2010
Сцяг кіраўнік эканамічнага дэпартамента Рэвалюцыйна-дэмакратычнага фронту эфіопскіх народаў
1991 — 2001
Сцяг член ЦК Народнага фронту вызвалення Тыграя
1979 — 2010

Нараджэнне 1935
Партыя

Себхат Нега (нар. у 1935, Адуа, Эфіопія) — тыграйска-эфіопскі палітык і дзяржаўны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны, паплечнік Мелеса Зенаўі, галоўны ідэолаг НФВТ. Адзін з заснавальнікаў Народнага фронту вызвалення Тыграя. У 1991—2010 гг. з'яўляўся членам Палітбюро НФВТ. Адзін з найбольш уплывовых лідараў партыі. Да 2018 года займаў пасаду генеральнага дырэктара эфіопскага ўрадавага аналітычнага цэнтра. У 2020 годзе стаў адным з лідараў тыграйскага боку ў ваенна-палітычным канфлікце з эфіопскім урадам Абія Ахмеда Алі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Адуа ў 1935 годзе. Скончыў эканамічны факультэт, некаторы час працаваў у Міністэрстве фінансаў Эфіопіі, у 1976 годзе сышоў у падполле, стаўшы актывістам эфіопскай узброенай апазіцыі. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Эфіопіі[1].

У 1970-я і 1980-я гады стаў адным з заснавальнікаў НФВТ і Марксісцка-ленінскай лігі Тыграя (МЛЛТ), чыя ідэалогія грунтавалася на марксізме, хаджаізме і тыграйскім нацыяналізме. Падчас ўзброенай барацьбы супраць ДЭРГ Себхат фактычна кантраляваў фінансы НФВТ, будучы кіраўніком дабрачыннага фонду аднаўлення Тыграя (будучы EFFORT) і эканамічнага камітэта партыі. У 1991 годзе, пасля звяржэння ваеннага рэжыму ў Эфіопіі, стаў адным з галоўных функцыянераў урада Мелеса Зенаўі, не займаючы пры гэтым ніякіх ключавых дзяржаўных пастоў. Себхат Нега стаў галоўным ідэолагам НФВТ, а таксама кіраўніком эканамічнага Дэпартамента кіруючага рэвалюцыйна-дэмакратычнага фронту эфіопскіх народаў. У 2001 годзе стаў выканаўчым дырэктарам EFFORT — даччынай арганізацыі НФВТ, якая кантралявала фінансавыя, транспартныя, гандлёвыя, прамысловыя, будаўнічыя і энергетычныя «партыйныя кампаніі»[2]. У 2010—2012 гг. пакінуў партыйныя пасады ў ЦК і Палітбюро НФВТ, узначаліўшы ўрадавы аналітычны цэнтр[1]. Себхат страціў былы ўплыў і магутнасць пасля смерці прэм’ер-міністра Эфіопіі Мелеса Зенаўі, аднак працягваў заставацца адным з лідараў «фронту».

У 2020 годзе ў рэгіёне Тыграй ўспыхнула ўзброенае супрацьстаянне паміж НФВТ і урадам Абія Ахмеда Алі. На думку эфіопскіх уладаў, Себхат Нега быў адным з ініцыятараў нападу сіл паўстанцаў на базы Паўночнага камандавання эфіопскай федэральнай арміі ў пачатку лістапада 2020 года. Пасля ўзяцця сталіцы рэгіёну Тыграй, Мэкэле, урадавымі войскамі збег у горныя раёны Тыграя, дзе хаваўся ў сховішчах НФВТ. 8 студзеня 2021 года Себхат Нега быў арыштаваны ў сваім горным прытулку ў выніку спецаперацыі федэральнай арміі Эфіопіі, разам з ім былі затрыманыя яго жонка і некалькі афіцэраў тыграйскіх сіл[3].

8 студзеня 2021 была праведзена спецаперацыя ўрадавых сіл у раёне Кола Тэмбеін, у выніку якой Себхат Нега быў арыштаваны[4]. У ходзе мерапрыества былі таксама арыштаваныя два палкоўнікі тыграйскіх войскаў і жонка Себхата, а некалькі яго целаахоўнікаў і жанчына-актывістка НФВТ былі забітыя ў перастрэлцы з урадавай арміяй[5].

Зноскі