Севастопальская вуліца (Мінск)
Выгляд
| Вуліца Севастопальская Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Першамайскі |
| Працягласць | 1,5 км[1] |
| Рух | двухбаковы |
| Трамвайныя маршруты | 1, 5, 6, 11 |
| Тралейбусныя маршруты | 29, 61 |
| Аўтобусныя маршруты | 37, 62, 80, 176э |
| Назва ў гонар | г. Севастопаль |
| Храмы | Святой Жываначальнай Троіцы |
| Навучальныя ўстановы | Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска |
| Медыцынскія ўстановы | Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў |
| Паркі | Севастопальскі парк |
| Паштовы індэкс | 220049 |
Вуліца Севастопальская — вуліца ў Першамайскім раёне горада Мінска. Вуліца паўстала ў 1950-х гадах і была названа ў гонар горада Севастопаля.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Вуліца праходзіць уздоўж Севастопальскага парку ад скрыжавання з вуліцай Кутузава і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Лук’яновіча і Лагойскім трактам. Перасякаецца з завулкам Чайкоўскага, вуліцамі Светлая, Вясенняя, Караленкі, Пскоўская, Ільменская, Суворава, Алейная, Зоі Касмадзям’янскай, Кнорына, Валгадонская, Заслонава, Чарняхоўскага, Севастопальскім і Наўгародскім завулкамі, вуліцай Наўгародская і праездам Чайкоўскага.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]
- № 54 — Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху
- № 56 — Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
- № 100 — Храм Святой Жываначальнай Троіцы
- № 108 — 3-ці РЭС філіяла Мінскія кабельныя сеткі
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- д. 121 — Філіял «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам»
- Большая частка дамоў на няцотным баку — жылая забудова малой паверхавасці і прыватныя дамы
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Севастопальская вуліца (Мінск)