Севярын Налівайка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Севярын Налівайка
Партрэт
Дата нараджэння: 1560
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 красавіка 1597(1597-04-21)
Месца смерці:
Commons-logo.svg Севярын Налівайка на Вікісховішчы

Севярын Налівайка (? Гусяцін, Цярнопальская вобласць — 21 красавіка 1597) — кіраўнік казацка-сялянскага паўстання на Украіне і Беларусі ў канцы 16 стагоддзя. Служыў у войску К. К. Астрожскага сотнікам. Вясной 1594 года стварыў казацкія атрады і ў 1595 годзе на Правабярэжжы Украіны ўзняў казацка-сялянскае паўстанне (паўстанне Налівайкі). Калі ўлады паслалі супраць яго 7000 рэестравых казакоў, ён перайшоў на тэрыторыю паўднёвай Беларусі, дзе да яго далучыліся мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцы захапілі Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск і пайшлі на Валынь. Вясной 1596 года пад націскам урадавых войск паўстанцы адышлі на Левабярэжную Украіну, але каля мястэчка Лубны былі акружаны. 17 ліпеня 1596 года частка казацкай старшыны, каб апраўдацца перад каралеўскімі ўладамі, схапіла Налівайку і і іншых кіраўнікоў паўстання, выдала іх гетману Станіславу Жалкеўскаму. Налівайка пакараны смерцю ў Варшаве.

Зноскі

  1. Наливайко Северин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]