Сегедскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Сегедскі ўніверсітэт
венг.: Szegedi Tudományegyetem
Seal of the University of Szeged b&w.gif
Szegedi Tudományegyetem.jpg
Арыгінальная назва венг.: Szegedi Tudományegyetem
Міжнародная назва англ.: University of Szeged
Заснаваны 1872
Рэктар László Rovó[d][1]
Размяшчэнне Сегед
Сайт u-szeged.hu
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Сегедскі ўніверсітэт (венг.: Szegedi Tudományegyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Сегед.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны як Калаcварcкая езуіцкая акадэмія (у сучасным горадзе Клуж-Напока) ў 1581 годзе. Вучэльня была адноўлена як універсітэт ў 1872 годзе імператарам Францам Іосіфам. Універсітэт пераехаў у Сегед пасля разпаду Аўстра-Венгрыі ў 1921 годзе, што зрабіла яго адным з найстарэйшых універсітэтаў краіны. Ён зведаў шматлікія змены на працягу ХХ стагоддзя і ў канчатковым выніку быў падзелены на асобныя незалежныя ўстановы.

Цяперашні універсітэт быў фармальна ўтвораны ў 2000 годзе і складаецца з 12 факультэтаў і 19 школ, якія складаюцца з цэлага шэрагу кафедраў і даследчых груп. Кожны факультэт функцыянуе аўтаномна. У дадатак да гэтага ўніверсітэт таксама кіруе медыцынскім цэнтрам, вучэбным шпіталем і трыма лабараторнымі школамі, якія спалучаюць у сабе функцыі адукацыі і падрыхтоўкі настаўнікаў. Факультэты і звязаныя з імі будынкі не ўтвараюць адзінага кампуса, так як будынкі раскіданыя па цэнтры Сегеда, хоць медыцынскі цэнтр і будынкі факультэта мастацтваў прымыкаюць адзін да аднаго. Будучы часткай Балонскай сістэмы, большасць спецыяльнасцяў дзеляцца на праграмы бакалаўрыяту і магістратуры.

Універсітэт таксама кіруе бібліятэкай Клебельсберга, найбуйнейшай універсітэцкай бібліятэкай у Цэнтральнай Еўропе, і шасцю універсітэцкімі выдавецтвамі. У 2014 фінансавым годзе аперацыйны бюджэт універсітэта складаў 220 мільёнаў дол. ЗША.

Сегедскі ўніверсітэт выхаваў вялікую колькасць выдатных выпускнікоў, у тым ліку Нобелеўскага лаўрэата Альберта Сент-Дзьёрдзы, палітолага Іштвана Бібо, паэтаў Атылу Ёжэф і Дзюлу Юхаса, біяхіміка Каталін Карыка. У 2014 годзе Сусветны рэйтынг універсітэтаў (англ.: QS World University Rankings) паставіў Сегедскі ўніверсітэт на 501-550 месца сярод універсітэтаў свету. Яго самай рэйтынгавай прадметнай вобласцю былі сучасныя мовы з пазіцыяй 101-150 па ўсім свеце.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт сельскай гаспадаркі
  • Факультэт навук аб здароўі і сацыяльных студый
  • Інжынерны факультэт
  • Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
  • Факультэт эканомікі і дзелавога адміністравання
  • Факультэт права і палітычных навук
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт мастацтваў
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт прыродазнаўчых навук і інфарматыкі
  • Факультэт педагогікі
  • Стаматалагічны факультэт

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.u-szeged.hu/sztehirek/2018-majus/atvette-kinevezeset-rovo